Тыдзень памяці пра Васіля Быкава стартуе ва Ўшаччыне
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
17.06.2019 09:22
Асноўнымі месцамі правядзеньня мерапрыемстваў стануць аграгарадок Кублічы, вёска Бычкі і райцэнтар Ушачы.
Магіла Васіля Быкава на Ўсходніх могілках у Менскуradyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд
Тыдзень памяці пра Васіля Быкава стартуе ва Ушаччыньне
Тыдзень памятных мерапрыемстваў «На сьцяжынцы жыцьця», прысьвечаных 95-годдзю зь дня нараджэньня народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава, стартуе сёньня на яго малой радзіме – Вушаччыньне, паведамляе газэта «Звязда».
Асноўнымі месцамі правядзеньня мерапрыемстваў стануць аграгарадоў Кублічы, вёска Бычкі і райцэнтар Ушачы. На працягу тыдня пройдуць выставы пра жыцьцё й творчасьць вядомага літаратара, раённы конкурс вакальных калектываў, пакажуць фільмы пра творчасьць земляка. У Кубліцкай бібліятэцы ўдзельнікі «Літаратурнай гасьцёўні» абмяркуюць падыход Васіля Быкава да тэмы вайны ў творчасьці.
У дзень нараджэньня пісьменьніка, 19 чэрвеня, у яго роднай вёсцы Бычкі арганізуюць канцэртную праграму з тэатральнай пастаноўкай аповесьці «Знак бяды», а таксама экскурсіі па музэі-сядзібе.
Тыдзень памятных мерапрыемстваў «На сьцяжынцы жыцьця», прысьвечаных 95-годдзю зь дня нараджэньня народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава, стартуе сёньня на яго малой радзіме – Вушаччыньне, паведамляе газэта «Звязда».
Асноўнымі месцамі правядзеньня мерапрыемстваў стануць аграгарадок Кублічы, вёска Бычкі і райцэнтар Ушачы. На працягу тыдня пройдуць выставы пра жыцьцё й творчасьць вядомага літаратара, раённы конкурс вакальных калектываў, пакажуць фільмы пра творчасьць земляка. У Кубліцкай бібліятэцы ўдзельнікі «Літаратурнай гасьцёўні» абмяркуюць падыход Васіля Быкава да тэмы вайны ў творчасьці.
У дзень нараджэньня пісьменьніка, 19 чэрвеня, у яго роднай вёсцы Бычкі арганізуюць канцэртную праграму з тэатральнай пастаноўкай аповесьці «Знак бяды», а таксама экскурсіі па музэі-сядзібе.
zviazda.by/эж