Logo Polskiego Radia
Print

Улады Беларусі баяцца ядзернага тэрарызму

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 16.06.2019 11:21
Напярэдадні II Эўрапейскіх гульняў у Беларусь забаронена ўвозіць «крыніцы іанізуючага выпраменьваньня».
Фота: pixabay.com

З 17 чэрвеня да 2 ліпеня 2019 года ў Беларусь забаронена ўвозіць «крыніцы іанізуючага выпраменьваньня». Пра гэта паведамляецца ў пастанове Савета Міністраў РБ. Гэта зьвязана з II Эўрапейскімі гульнямі, якія пройдуць у Менску з 21 да 30 чэрвеня.

На пэрыяд гульняў МНС прыпыніць выдачу дазволаў на ўвоз-вываз «радыенуклідных крыніц I-III катэгорый па ступені радыяцыйнай небясьпекі».

У пастанове ўрада гаворыцца, што яна прынята «ў мэтах папярэджаньня ядзернага тэрарызму і радыяцыйных аварый у месцах масавага знаходжаньня людзей у пэрыяд правядзеньня II Эўрапейскіх гульняў у Рэспубліцы Беларусь».

Апрача таго, падчас II Эўрапейскіх гульняў будуць задзейнічаны каля 100 службовых сабак. Пра гэта паведамілі ў МУС РБ.

Падчас II Эўрапейскіх гульняў у фан-зоне менскага Палаца спорту пройдуць Дні культуры і традыцый краін-удзельніц спаборніцтваў. З 19 да 30 чэрвеня адбудуцца прэзэнтацыі Азэрбайджана, Ізраіля, Вялікабрытаніі, Грузіі, Італіі, Вугоршчыны, Турцыі, Латвіі, Расеі, Аўстрыі, Румыніі.

Pravo.by; Ont.by; Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт