А. Лукашэнка і У. Пуцін размаўлялі пра інтэграцыю
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        14.06.2019 17:07
                    
                                 
                
                
                    Лідары маюць намер правесьці двухбаковую сустрэчу ў найбліжэйшы час.
                
                
                    
                        
Аляксандр Лукашэнка, архіўнае фотафота: прэс-служба кіраўніка Беларусі 
                     
                
                
                
               
                
                         Шэраг двухбаковых сустрэч Аляксандра Лукашэнкі з замежнымі лідэрамі адбыўся на палях саміту ШАС у Бішкеку, піша "Наша Ніва".
Яшчэ да пасяджэньня Савета кіраўнікоў дзяржаў у пашыраным складзе розную актуальную праблематыку кіраўнік Беларусі абмеркаваў з прэмʼер-міністрам Індыі Нарэндра Модзі. Адбылася таксама сустрэча з прэзыдэнтам Аўганістану Ашрафам Гані.
Пасьля завяршэньня афіцыйнай часткі саміта адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй Кітая Сі Цзіньпінам і прэзыдэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным
Паводле словаў прэс-сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, Пуцін і Лукашэнка абмеркавалі пытаньні двухбаковага ўзаемадзеяньня.
Пяскоў дадаў, што лідары маюць намер правесьці двухбаковую сустрэчу ў найбліжэйшы час.
Пяскоў падкрэсьліў, што ў ходзе перагавораў абмяркоўваліся пытаньні інтэграцыі.
нг