Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі крызіс з пастаўкамі вакцыны для дзяцей

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.06.2019 15:04
Улады абяцаюць, што на наступным тыдні змогуць увесьці нармальны графік імунізацыі.
Foto: pixabay.com/CC0

У некаторых рэгіёнах Беларусі бракуе вакцыны «Эўпэнта» і бацькам прапануюць выкарыстоўваць іншыя вакцыны платна.

Міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік у інтэрвію Свабодзе паведаміў, што «Эўпэнта» зьявіцца ў жніўні-верасьні, а цяпер праводзіцца пераразьмеркаваньне, дзетак будуць бясплатна прышчапляць іншымі вакцынамі, якіх у Беларусі назапашана дастаткова.

На гэты момант у Беларусі ёсьць дастатковая колькасьць вакцыны «Эўпэнта« вытворчасьці карэйскай кампаніі LG, а таксама іншых вытворцаў (Sanofi Pasteur, Францыя, і GlaxoSmithKline, Вялікая Брытанія).

Цяпер Мінздароўя інфармуе пярвічнае зьвяно, што неабходна зрабіць пераразьмеркаваньне вакцыны, і каляндарны плян прышчэпак будзе выконвацца ў поўным аб’ёме. Ніякага зрыву ня будзе. Імуналягічных прэпаратаў на сёньняшні дзень у краіне дастаткова. Адбылася нейкае непаразуменьне: народ на месцах ня быў інфармаваны, што, калі няма «Эўпэнты«, маем чым яе замяніць», – расказаў міністар.

Уладзімер Каранік абяцаў ужо на наступным тыдні ўвайсьці ў нармальны графік імунізацыі, дзетак пачнуць запрашаць на прышчэпкі.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт