Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі залагодзілі пакараньне за наркотыкі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.06.2019 12:11
Ніжэйшая мяжа пакараньня зьменшылася на 2 гады.
foto:pixabay.com

Палата прадстаўнікоў прыняла сёньня ў другім чытаньні папраўкі ў арт.328 КК аб незаконным абароце наркатычных сродкаў.

Галоўная навацыя прадугледжваюць памяншэньне ніжняй мяжы пакараньня з пяці да трох гадоў пазбаўленьня волі па ч.2 і з васьмі да шасьці гадоў пазбаўленьня волі па ч.3., піша «Наша Ніва».

Зьмяншэньне ніжняй мяжы пакараньня зроблена для таго, каб індывідуалізаваць пакараньне, каб судзьдзя мог улічыць абставіны канкрэтнага чалавека.

Пры гэтым верхняя мяжа да 8 гадоў па ч.2 і да 15 гадоў па ч.3 застаецца без зьменаў.

Крымінальны закон мае зваротную сілу. Гэта не значыць, што ўсе асуджаныя па ч.2 і 3 арт.328 патрапяць пад дзеяньне яе зьменаў. Рашэньне ў кожным выпадку будзе прымаць суд.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт