На Палесьсі да 20 капеек упалі закупачныя цэны на клубніцы
Лунінеччына завалена клубніцамі. З-за адсутнасьці збыту людзі выкідваюць ягаду проста ў поле, паведамляе Медыя-Палесьсе. Нават па кошце 20 капеек за кіляграм людзі пад вечар 11 чэрвеня не маглі здаць ягады – бочкі закупіліся й зьехалі. Вось і вярнулі зямлі тое, што яна дала, пішуць на палескім партале.
Сухую буйную ягаду скупшчыкі бралі па 50 капеек, яшчэ і чапляліся. Некалькі вёдзер людзі высыпалі проста на рынку, пад ногі скупшчыкам.
«За два вядры адборнай ягады, адна ў адну, я атрымала 7 рублёў. Не каштуе яна працы, каб нават выбраць, не кажучы ўжо пра тое, каб вырасьціць», – абралася адна з фэрмэрак. «Лягчэй пад плот выкінуць. Альбо хай на кустах зьнікае», – пацьвярджае іншая.
Трэція скардзяцца на мясцовую ўладу, якая не падрыхтавалася так, як мае быць, да адпаведнага сэзона. Мясцовыя пераконваюць, каб даць мясцовым жыхарам зарабіць, трэба было стварыць хоць бы нейкую канкурэнцыю для дзяржзакупкі, варта было паклапаціцца аб гэтым загадзя.
https://nn.by/?c=ar&i=232044
Лунінеччына завалена клубніцамі. З-за адсутнасьці збыту людзі выкідваюць ягаду проста ў поле, паведамляе Медыя-Палесьсе.
Нават па кошце 20 капеек за кіляграм людзі пад вечар 11 чэрвеня не маглі здаць ягады – бочкі закупіліся й зьехалі. Вось і вярнулі зямлі тое, што яна дала, пішуць на палескім партале.
Сухую буйную ягаду скупшчыкі бралі па 50 капеек, яшчэ і чапляліся. Некалькі вёдзер людзі высыпалі проста на рынку, пад ногі скупшчыкам.«За два вядры адборнай ягады, адна ў адну, я атрымала 7 рублёў. Не каштуе яна працы, каб нават выбраць, не кажучы ўжо пра тое, каб вырасьціць», – абралася адна з фэрмэрак. «Лягчэй пад плот выкінуць. Альбо хай на кустах зьнікае», – пацьвярджае іншая.
Трэція скардзяцца на мясцовую ўладу, якая не падрыхтавалася так, як мае быць, да адпаведнага сэзона. Мясцовыя жыхары пераконваюць, каб даць фэрмэрам зарабіць, трэба было стварыць хоць бы нейкую канкурэнцыю для дзяржзакупкі, варта было паклапаціцца аб гэтым загадзя.
nn.by/media-polesye.by/эж