Мазырскі НПЗ ацаніў шкоду ад «бруднай» расейскай нафты ў $155 млн
Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод ацаніў страты ад паставак у красавіку па трубаправодзе «Дружба» нафты, забруджанай хлярыдам, у памеры 155 млн даляраў ЗША. Такую суму «Роснефти» выставіў канцэрн «Белнафтахім», паведамляе «Коммерсант».
Рахунак у 450 тыс. даляраў за недапастаўкі нафты ў красавіку выставіла таксама польская кампанія Orlen.
Кіраўнік канцэрну «Роснефть» Ігар Сечын ў лісьце віцэ-прэм'еру Дзьмітрыю Козаку папрасіў паскорыць прыняцьце рашэньняў аб кампэнсацыі страт расейскіх вытворцаў нафты ад забруджваньня сыравіны ў нафтаправодзе «Дружба».
Нагадаем, 19 красавіка «Белнафтахім» выявіў падвышанае ўтрыманьне хлёрарганічных злучэньняў у нафты з Расеі, пасьля чаго адразу ж паменшыў абʼёмы перапрацоўкі сыравіны на беларускіх НПЗ і, адпаведна, экспарт нафтапрадуктаў. Транзыт па «Дружбе» быў на час спынены, паколькі суседнія краіны адмовіліся прымаць няякасную сыравіну. На сёньняшні дзень пастаўкі адноўленыя.
Віцэ-прэмʼер Беларусі Ігар Ляшэнка заявіў, што Беларусь будзе патрабаваць ад Расеі кампэнсацыі за выхад з эксплюатацыі абсталяваньня на НПЗ, а таксама пакрыцьцё недаатрыманай выручкі ад транзыту нафты й экспарту сыравіны. Сума шкоды падлічваецца.
Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод ацаніў страты ад паставак у красавіку па трубаправодзе «Дружба» нафты, забруджанай хлярыдам, у памеры 155 млн даляраў ЗША. Такую суму «Роснефти» выставіў канцэрн «Белнафтахім», паведамляе «Коммерсант».
Рахунак у 450 тыс. даляраў за недапастаўкі нафты ў красавіку выставіла таксама польская кампанія Orlen, паведамляе «Тэлеграф».
Кіраўнік канцэрну «Роснефть» Ігар Сечын ў лісьце віцэ-прэм'еру Дзьмітрыю Козаку папрасіў паскорыць прыняцьце рашэньняў аб кампэнсацыі страт расейскіх вытворцаў нафты ад забруджваньня сыравіны ў нафтаправодзе «Дружба».
Нагадаем, 19 красавіка «Белнафтахім» выявіў падвышанае ўтрыманьне хлёрарганічных злучэньняў у нафты з Расеі, пасьля чаго адразу ж паменшыў абʼёмы перапрацоўкі сыравіны на беларускіх НПЗ і, адпаведна, экспарт нафтапрадуктаў. Транзыт па «Дружбе» быў на час спынены, паколькі суседнія краіны адмовіліся прымаць няякасную сыравіну. На сёньняшні дзень пастаўкі адноўленыя.
Віцэ-прэмʼер Беларусі Ігар Ляшэнка заявіў, што Беларусь будзе патрабаваць ад Расеі кампэнсацыі за выхад з эксплюатацыі абсталяваньня на НПЗ, а таксама пакрыцьцё недаатрыманай выручкі ад транзыту нафты й экспарту сыравіны. Сума шкоды падлічваецца.
вс
здымак мае ілюстрацыйны характар