Logo Polskiego Radia
Print

Папраўкі ў «наркатычны» артыкул 328 дэпутаты разгледзяць 13 чэрвеня

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 11.06.2019 09:14
Але гэта не значыць, што ўсе асуджаныя па частках 2 і 3 артыкула 328 трапяць пад гэтыя зьмены.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Папраўкі ў «наркатычны» артыкул 328 дэпутаты разгледзяць 13 чэрвеня
13 чэрвеня ў Палаце прадстаўнікоў разгледзяць папраўкі ў «наркатычны» артыкул 328 Крымінальнага кодэксу. Плянуюць паменшыць ніжнюю мяжу пакараньня з пяці да трох гадоў пазбаўленьня волі па частцы 2 (выраб, набыцьцё, перапрацоўка, захоўваньне, перавозка або перасылка наркотыкаў) і з васьмі да шасьці гадоў пазбаўленьня волі па частцы 3 (тое ж самае, але ўчыненае групай асобаў, службовай асобай, рэцыдывістам або з буйной партый наркотыкаў). Пра гэта распавёў член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бясьпецы Палаты прадстаўнікоў Васіль Чэкан.
Папраўкі ў антынаркатычнае заканадаўства па даручэньні кіраўніка дзяржавы вывучаліся ўсімі зацікаўленымі бакамі. Пасьля абмеркаваньня засталіся толькі дзьве папраўкі, якія адзначыў Чэкан. «Гэта зроблена для таго, каб індывідуалізаваць пакараньне, каб судзьдзя мог улічыць абставіны канкрэтнага чалавека», – падкрэсьліў Чэкан.
Пры гэтым дзяржава не плянуе зьніжаць адказнасьць для тых, хто мэтанакіравана займаецца незаконным абаротам наркотыкаў. Верхняя мяжа пакараныя да 8 гадоў па частцы 2 і да 15 гадоў па частцы 3 застанецца нязьменнай, завярнуў увагу дэпутат.
Гуманізацыя крымінальнага закону будзе мець зваротную сілу. Але гэта не значыць, што ўсе асуджаныя па частках 2 і 3 артыкула 328 трапяць пад гэтыя зьмены. Рашэньне ў кожным выпадку будзе прымаць суд.


13 чэрвеня ў Палаце прадстаўнікоў разгледзяць папраўкі ў «наркатычны» артыкул 328 Крымінальнага кодэксу. Плянуюць паменшыць ніжнюю мяжу пакараньня з пяці да трох гадоў пазбаўленьня волі па частцы 2 (выраб, набыцьцё, перапрацоўка, захоўваньне, перавозка або перасылка наркотыкаў) і з васьмі да шасьці гадоў пазбаўленьня волі па частцы 3 (тое ж самае, але ўчыненае групай асобаў, службовай асобай, рэцыдывістам або з буйной партый наркотыкаў). Пра гэта распавёў член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бясьпецы Палаты прадстаўнікоў Васіль Чэкан, перадае Эўрарадыё.

Папраўкі ў антынаркатычнае заканадаўства па даручэньні кіраўніка дзяржавы вывучаліся ўсімі зацікаўленымі бакамі. Пасьля абмеркаваньня засталіся толькі дзьве папраўкі, якія адзначыў Чэкан. «Гэта зроблена для таго, каб індывідуалізаваць пакараньне, каб судзьдзя мог улічыць абставіны канкрэтнага чалавека», – падкрэсьліў Чэкан.

Пры гэтым дзяржава не плянуе зьніжаць адказнасьць для тых, хто мэтанакіравана займаецца незаконным абаротам наркотыкаў. Верхняя мяжа пакараныя да 8 гадоў па частцы 2 і да 15 гадоў па частцы 3 застанецца нязьменнай, завярнуў увагу дэпутат.

Гуманізацыя крымінальнага закону будзе мець зваротную сілу. Але гэта не значыць, што ўсе асуджаныя па частках 2 і 3 артыкула 328 трапяць пад гэтыя зьмены. Рашэньне ў кожным выпадку будзе прымаць суд.

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт