Беларусь патрабуе ад Расеі 155 мільёнаў даляраў кампэнсацыі за забруджаную нафту
11 чэрвень 2019, 09:16
Нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры
Нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры
Падзяліцца
Глядзець камэнтары
Друкаваць
Канцэрн «Белнафтахім» выставіў прэтэнзіі кампаніі «Роснефть» за забруджаную нафту ў памеры 155 млн даляраў. Паўмільёна даляраў патрабуе польская кампанія Orlen.
Пра гэта паведамляе маскоўскае выданьне «Коммерсантъ». Паводле выданьня, насамрэч пра такія сумы для Беларусі гаворкі не ідзе, але ва ўрадзе гатовыя абмяркоўваць кампэнсацыю толькі пасьля поўнага вырашэньня крызісу.
/**/ /**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Экспарт беларускай нафты спынены ўжо 1,5 месяца пасьля інцыдэнту з бруднай расейскай нафтай
У канцы траўня кіраўнік «Роснефти» Ігар Сечын накіраваў ліст віцэ-прэм’еру Расеі Дзьмітрыю Козаку з просьбай паскорыць прыняцьце рашэньняў па кампэнсацыі стратаў расейскіх вытворцаў нафты ад забруджваньня сыравіны ў нафтаправодзе «Дружба».
Паводле крыніц, Сечын напісаў, што Мазырскі НПЗ хоча ад кампаніі кампэнсацыі стратаў ад паставак забруджанай нафты на 155 млн даляраў. Таксама з прэтэнзіямі звярнуўся польскі перапрацоўшчык Orlen — на 0,45 млн за недапастаўку нафты.
/**/ /**/ /**/ Нафтаперапрацоўчы завод каля Мазыра на адгалінаваньні нафтапроваду «Дружба».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сьледчыя расказалі, як забруджаная нафта трапляла ў трубаправод «Дружба»
Гэтыя прэтэнзіі былі перанакіраваныя ў «Транснефть», але, як адзначыў Сечын, трубаправодная манаполія не гатовая іх задаволіць, бо гэта спробы «зарабіць на кампэнсацыях».
Між тым, гаворыцца ў лісьце, замежныя спажыўцы ўжо шукаюць на рынку замену расейскай нафце, а таксама набіраюць юрыстаў для аспрэчваньня судовых прэтэнзій.
Канцэрн «Белнафтахім» выставіў прэтэнзіі кампаніі «Роснефть» за забруджаную нафту ў памеры 155 млн даляраў. Паўмільёна даляраў патрабуе польская кампанія Orlen, перадае Радыё Свабода.
Пра гэта паведамляе маскоўскае выданьне «Коммерсантъ». Паводле выданьня, насамрэч пра такія сумы для Беларусі гаворкі не ідзе, але ва ўрадзе гатовыя абмяркоўваць кампэнсацыю толькі пасьля поўнага вырашэньня крызісу.
У канцы траўня кіраўнік «Роснефти» Ігар Сечын накіраваў ліст віцэ-прэм’еру Расеі Дзьмітрыю Козаку з просьбай паскорыць прыняцьце рашэньняў па кампэнсацыі стратаў расейскіх вытворцаў нафты ад забруджваньня сыравіны ў нафтаправодзе «Дружба».
Паводле крыніц, Сечын напісаў, што Мазырскі НПЗ хоча ад кампаніі кампэнсацыі стратаў ад паставак забруджанай нафты на 155 млн даляраў. Таксама з прэтэнзіямі звярнуўся польскі перапрацоўшчык Orlen — на 0,45 млн за недапастаўку нафты.
Гэтыя прэтэнзіі былі перанакіраваныя ў «Транснефть», але, як адзначыў Сечын, трубаправодная манаполія не гатовая іх задаволіць, бо гэта спробы «зарабіць на кампэнсацыях».
Між тым, гаворыцца ў лісьце, замежныя спажыўцы ўжо шукаюць на рынку замену расейскай нафце, а таксама набіраюць юрыстаў для аспрэчваньня судовых прэтэнзій.
www.svaboda.org/эж