Замежнікі могуць езьдзіць бясплатна па дарогах Беларусі з 10 чэрвеня
Дазвол на гэта дае ўказ Аляксандра Лукашэнкі № 292 «Аб мерах па падрыхтоўцы й правядзеньню II Эўрапейскіх гульняў 2019 году», які быў падпісаны яшчэ 24 ліпеня 2018 года.
Уладальнікі транспарту могуць не заключаць дагавору карыстаньня платнай аўтадарогай з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2019 года.
Таксама ім ня трэба рэгістраваць аўтамабіль у сыстэме BelToll і ўсталёўваць на яго электронную плацёжную прыладу.
Калі кіроўца ўжо заключыў дамову на праезд па платных участках дарог у гэты пэрыяд часу, апэратар BelToll раіць яму зьмясьціць прыладу ў мэталізаваны пакет або іншую ахоўную ўпакоўку. Інакш пры праезьдзе пад станцыямі, дзе ажыцьцяўляецца збор платы, электронны плацёжны мэханізм пачне выдаваць гукавыя сыгналы. Разам з тым грошы з рахунку аўтаўладальніка сьпісвацца ўсё роўна ня будуць.
З 00:00 11 ліпеня рух па платных дарогах рэспублікі будзе адбывацца ў звычайным рэжыме.
Абавязак аплачваць праезд па платных аўтадарогах распаўсюджваецца ў Беларусі на транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т, а таксама на тыя аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай ня больш за 3,5 т, якія зарэгістраваныя па-за Эўразійскім эканамічным саюзам.
Акрамя неаплачанага праезду па платных аўтамабільных дарогах краіны, на час правядзеньня II Эўрапейскіх гульняў беларускія ўлады ўстанавілі для асобнай катэгорыі замежнікаў бязьвізавы рэжым, дазволілі ім бясплатна атрымліваць мэдыцынскую дапамогу й перамяшчацца на грамадзкім транспарце сталіцы.
Замежнікі могуць езьдзіць бясплатна па дарогах Беларусі з 10 чэрвеня. Дазвол на гэта дае ўказ Аляксандра Лукашэнкі № 292 «Аб мерах па падрыхтоўцы й правядзеньню II Эўрапейскіх гульняў 2019 году», які быў падпісаны яшчэ 24 ліпеня 2018 года.
Уладальнікі транспарту могуць не заключаць дагавору карыстаньня платнай аўтадарогай з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2019 году, паведамляе рэсурс naviny.by.
Таксама ім ня трэба рэгістраваць аўтамабіль у сыстэме BelToll і ўсталёўваць на яго электронную плацёжную прыладу.
Калі кіроўца ўжо заключыў дамову на праезд па платных участках дарог у гэты пэрыяд часу, апэратар BelToll раіць яму зьмясьціць прыладу ў мэталізаваны пакет або іншую ахоўную ўпакоўку. Інакш пры праезьдзе пад станцыямі, дзе ажыцьцяўляецца збор платы, электронны плацёжны мэханізм пачне выдаваць гукавыя сыгналы. Разам з тым грошы з рахунку аўтаўладальніка сьпісвацца ўсё роўна ня будуць.З 00:00 11 ліпеня рух па платных дарогах рэспублікі будзе адбывацца ў звычайным рэжыме.

вс