Logo Polskiego Radia
Print

11-14 чэрвеня ў «Беняконях» магчымыя затрымкі з пропускам транспарту

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.06.2019 16:26
Дзяржпагранкамітэт рэкамэндуе ўлічваць гэта пры плянаваньні паездак і выбіраць іншыя пункты пропускаў для перасячэньня мяжы.
Беларускі пункт пропуску «Беняконі» на мяжы зь Летувой Беларускі пункт пропуску «Беняконі» на мяжы зь Летувой фота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі

11-14 чэрвеня ў «Беняконях» магчымыя затрымкі з пропускам транспарту
З 11 па 14 чэрвеня ў пункце пропуску «Беняконі» на мяжы зь Летувой могуць узьнікнуць затрымкі з пропускам транспартных сродкаў. Пра гэта сёньня папярэдзілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.
У гэты пэрыяд на ўчастку аўтамабільнай дарогі М11 / Е85 Мяжа Летувы – Ліда – Слонім – Быцень ад беларуска-летувіскай мяжы да аграгарадка Беняконі і ў аднайменным пункце пропуску будуць праводзіцца дарожныя працы. У сувязі з гэтым схема арганізацыі дарожнага руху будзе часова зьмененая. Гэта можа прывесьці да затрымак з пропускам аўтамабіляў.
Дзяржпагранкамітэт рэкамэндуе ўлічваць гэта пры плянаваньні паездак і выбіраць іншыя пункты пропускаў для перасячэньня мяжы.

З 11 па 14 чэрвеня ў пункце пропуску «Беняконі» на мяжы зь Летувой могуць узьнікнуць затрымкі з пропускам транспартных сродкаў. Пра гэта сёньня папярэдзілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі, паведамляе «Тэлеграф».

У гэты пэрыяд на ўчастку аўтамабільнай дарогі М11 / Е85 мяжа Летувы – Ліда – Слонім – Быцень ад беларуска-летувіскай мяжы да аграгарадка Беняконі і ў аднайменным пункце пропуску будуць праводзіцца дарожныя працы. У сувязі з гэтым схема арганізацыі дарожнага руху будзе часова зьмененая. Гэта можа прывесьці да затрымак з пропускам аўтамабіляў.

Дзяржпагранкамітэт рэкамэндуе ўлічваць гэта пры плянаваньні паездак і выбіраць іншыя пункты пропускаў для перасячэньня мяжы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт