Logo Polskiego Radia
Print

Ігар Шуневіч падаў у адстаўку з пасады міністра ўнутраных спраў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.06.2019 14:02
Прапановаў новага месца працы Шуневічу пакуль не паступала: разам з тым ён спадзяецца прынесьці карысьць дзяржаве на іншай пасадзе.
Ігар ШуневічІгар Шуневічbelsat.eu/news/

Ігар Шуневіч падаў у адстаўку з пасады міністра ўнутраных спраў
Міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч падаў у адстаўку. Пра гэта ён паведаміў пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.
«Сёньня я зьвярнуўся да кіраўніка дзяржавы з рапартам аб адстаўцы, і ён гэтую адстаўку прыняў», – заявіў Шуневіч. Сваё рашэньне аб сыходзе з пасады ён назваў «вывераным, правільным і своечасовым».
Экс-міністар заявіў, што падчас працы ў ведамстве прайшоў «вельмі доўгі і складаны шлях». Прычыну сваёй адстаўкі ён патлумачыў наступным чынам: «Па-першае, патрэбен сьвежы погляд на працу міністэрства. Па-другое, думаючы й пра сваю эфэктыўнасьць, лічу, што прыйшоў час зьмяніць род дзейнасьці. Дастаткова доўга я знаходжуся на пасадзе міністра (...). Гэта адзіная матывацыя, я яе выклаў кіраўніку дзяржавы, ён з гэтым пагадзіўся».
Прапановаў новага месца працы Шуневічу пакуль не паступала. Разам з тым ён спадзяецца прынесьці карысьць дзяржаве на іншай пасадзе.
Ігар Шуневіч кіраваў Міністэрствам унутраных спраў з траўня 2012 году, паведамляе Эўрарадыё. Апошнім часам ён вызначыўся шэрагам неадназначных заяваў. У прыватнасьці, пасьля нядаўняй масавай аблавы на цыганоў у Магілёве ён адмовіўся прыносіць ім прабачэньні. «У міністра няма ні прычын, ні нагоды прасіць прабачэньня ў цыганоў. Зразумела?» – заявіў Шуневіч.

Міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч падаў у адстаўку. Пра гэта ён паведаміў пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.

«Сёньня я зьвярнуўся да кіраўніка дзяржавы з рапартам аб адстаўцы, і ён гэтую адстаўку прыняў», – заявіў Шуневіч. Сваё рашэньне аб сыходзе з пасады ён назваў «вывераным, правільным і своечасовым».

Экс-міністар заявіў, што падчас працы ў ведамстве прайшоў «вельмі доўгі і складаны шлях». Прычыну сваёй адстаўкі ён патлумачыў наступным чынам: «Па-першае, патрэбен сьвежы погляд на працу міністэрства. Па-другое, думаючы й пра сваю эфэктыўнасьць, лічу, што прыйшоў час зьмяніць род дзейнасьці. Дастаткова доўга я знаходжуся на пасадзе міністра (...). Гэта адзіная матывацыя, я яе выклаў кіраўніку дзяржавы, ён з гэтым пагадзіўся».

Прапановаў новага месца працы Шуневічу пакуль не паступала: разам з тым ён спадзяецца прынесьці карысьць дзяржаве на іншай пасадзе.

Ігар Шуневіч кіраваў Міністэрствам унутраных спраў з траўня 2012 году, паведамляе Эўрарадыё. Апошнім часам ён вызначыўся шэрагам неадназначных заяваў. У прыватнасьці, пасьля нядаўняй масавай аблавы на цыганоў у Магілёве ён адмовіўся прыносіць ім прабачэньні. «У міністра няма ні прычын, ні нагоды прасіць прабачэньня ў цыганоў. Зразумела?» – заявіў Шуневіч.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт