Logo Polskiego Radia
Print

Няма падставаў для аб'яднаньня Беларусі ды Расеі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.06.2019 09:10
Не існуе плянаў па ўтварэньні адзінага дзяржаўнага абʼяднаньня , заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін
Foto: gettyimages.com

Паводле словаў Пуціна, беларусы ды расейцы застаюцца адным народам, але так склалася, што жывуць у розных краінах, розныя дзяржавы ўтварыліся, піша Наша Ніва.

Пры гэтым сёньня няма ніякіх падстаў для дзяржаўнага абʼяднаньня Беларусі ды Расеі, у нас няма такіх плянаў, мэтаў няма, – сказаў Пуцін на пленарным пасяджэньні Пецярбурскага міжнароднага эканамічнага форуму, адказваючы на пытаньне пра магчымасьць абʼяднаньня дзьвюх краін.

Пуцін таксама адзначыў, што многае з дагавора аб Саюзнай дзяржаве да гэтага часу не зроблена. Паводле яго слоў, яны абмяркоўвалі з Аляксандрам Лукашэнкам, ці могуць Расія і Беларусь «у новых умовах сёньняшняга дня нешта выканаць з таго, што не зроблена» або дадаць новыя актуальныя пытаньні.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт