У Беларусі плянуюць стварыць цэнтар падтрымкі жаночага бізнэсу
Гаворка ідзе пра цэнтралізаваную падтрымку жаночага прадпрымальніцтва ў краіне.
У Беларусі плянуецца стварыць рэсурсны цэнтар, які будзе займацца падтрымкай жаночага прадпрымальніцтва, у тым ліку навучаньнем. Аб гэтым заявіла намесьнік старшыні Савета Рэспублікі, старшыня Беларускага саюза жанчын Мар'яна Шчоткіна на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Канады ў Польшчы й Беларусі па сумяшчальніцтве Лесьлі Льюіс Скэнлан, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парлямэнта.
Мар'яна Шчоткіна праінфармавала пасьля аб асноўных напрамках дзейнасьці БСЖ, найбольш цікавых праектах па разьвіцьці жаночага бізнэсу. У гэтай сфэры Беларусь надае вялікае значэньне супрацоўніцтву зь іншымі краінамі.
Устаноўлены кантакты са Швэцыяй, Латвіяй, Расеяй. „Падтрымка жанчын у прадпрымальніцтве - важнае пытаньне, над якім працуе БСЖ. Павінна быць больш ільгот па доступе да крэдытаў для жанчын, якія хочуць весьці сваю справу, а таксама пэўныя ўмовы для іх на пачатковым этапе, каб бізнэс разьвіваўся”, - лічыць Мар'яна Шчоткіна . „Прапрацоўваецца пытаньне аб адкрыцьці рэсурснага цэнтра, каб можна было цэнтралізавана весьці работу па падтрымцы жаночага прадпрымальніцтва, у тым ліку займацца пытаньнямі навучаньня жанчын”, - падкрэсьліла яна.
У сваю чаргу пасол адзначыла, што гэта тэма - гендарная палітыка, абарона правоў жанчын, пашырэньне іх інтарэсаў - уяўляе цікавасьць для Канады. У краіне ёсьць шэраг навучальных праграм. Яна прапанавала абмеркаваць магчымыя шляхі ўзаемадзеяньня ў гэтым напрамку. Акрамя таго, Мар'яна Шчоткіна й Лесьлі Льюіс Скэнлан абмеркавалі магчымасьці супрацоўніцтва па гэтай тэматыцы на міжнародных пляцоўках.
аз
У Беларусі плянуецца стварыць рэсурсны цэнтар, які будзе займацца падтрымкай жаночага прадпрымальніцтва, у тым ліку навучаньнем. Аб гэтым заявіла намесьнік старшыні Савета Рэспублікі, старшыня Беларускага саюза жанчын Мар'яна Шчоткіна на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Канады ў Польшчы й Беларусі па сумяшчальніцтве Лесьлі Льюіс Скэнлан, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парлямэнта.
Мар'яна Шчоткіна праінфармавала пасьля аб асноўных напрамках дзейнасьці БСЖ, найбольш цікавых праектах па разьвіцьці жаночага бізнэсу. У гэтай сфэры Беларусь надае вялікае значэньне супрацоўніцтву зь іншымі краінамі.
Устаноўлены кантакты са Швэцыяй, Латвіяй, Расеяй. „Падтрымка жанчын у прадпрымальніцтве - важнае пытаньне, над якім працуе БСЖ. Павінна быць больш ільгот па доступе да крэдытаў для жанчын, якія хочуць весьці сваю справу, а таксама пэўныя ўмовы для іх на пачатковым этапе, каб бізнэс разьвіваўся”, - лічыць Мар'яна Шчоткіна .
„Прапрацоўваецца пытаньне аб адкрыцьці рэсурснага цэнтра, каб можна было цэнтралізавана весьці работу па падтрымцы жаночага прадпрымальніцтва, у тым ліку займацца пытаньнямі навучаньня жанчын”, - падкрэсьліла яна.