Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь хоча забудаваць жыльлём расейскія рэгіёны

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.06.2019 16:12
Спачатку ў Калузе пабудавалі беларускі квартал, а цяпер у плянах ураду Ўладзімерская вобласьць.
Foto: pixabay.com/CC0

Пра пляны будаўнічай экспансіі распавёў амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімір Сямашка, які запрапанаваў актывізаваць супрацоўніцтва ў сфэры жыльлёваг будаўніцтва ва Уладзімірскай вобласьці.

Дадзеная прапанова прагучала падчас сустрэчы беларускага чыноўніка з губэрнатарам Уладзімірам Сіпягіным падчас ХXIII Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.

Як паведаміла беларуская амбасада, дыплямат прапанаваў разгледзець пытаньне аб будаўніцтве ва Ўладзіміры «Беларускага квартала», і пра ўзьвядзеньне жылых і сацыяльна-культурных абʼектаў у буйных населеных пунктах рэгіёну.

«Беларускія праектныя і будаўнічыя арганізацыі гатовы ўдзельнічаць у рэалізацыі праектаў па будаўніцтву жыльля, у тым ліку па прынцыпе комплекснай забудовы з ўзьвядзеньнем абʼектаў сацыяльнага прызначэньня; у будаўніцтве і рамонце аўтамабільных дарог агульнага карыстаньня», – сказаў Сямашка.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт