Logo Polskiego Radia
Print

Беларусі неабходна скарачаць залежнасьць ад рынку Расеі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.06.2019 15:38
Краіна павінна перакваліфікаваць свой экспарт на рынкі Кітаю, Блізкага Ўсходу ды Афрыканскага кантынэнта.
Foto: pixabay.com/CC0

Так пракамэнтаваў чарговыя абмежаваньні паставак беларускай прадукцыі з боку Рассельгаснагляду міністар па прамысловасьці і аграпрамысловым комплексе Эўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Аляксандр Субоцін на выставе «Белагра», піша партал «Tut.by».

Наша міністэрства заняло вельмі актыўную пазыцыю, кантакт зьявіўся ў новага міністра Анатоля Хацько і вэтэрынарнай службы. Трэба дамаўляцца і шукаць кампраміс. Трэба актыўна весьці перамовы з прадстаўнікамі нашага асноўнага рынку – Расійскай Фэдэрацыі, – заявіў Субоцін. Пры гэтым чыноўнік адзначыў, што Беларусі як мінімум трэць прадукцыі трэба імкнуцца прадаваць у краіны далёкага замежжа.

У сваю чаргу віцэ-прэмʼер Уладзімір Дворнік заявіў, што часовыя абмежаваньні, якія ўводзіць Расея супраць беларускіх прадпрыемстваў, ня носяць сыстэмнага характару, які ўплываў бы на разьвіцьцё сельскагаспадарчага патэнцыялу краіны.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт