Logo Polskiego Radia
Print

Невядомыя разьбілі і параскідвалі зьнічы ў Курапатах

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.06.2019 14:01
Акты вандалізму, непрыемныя здарэньні адбываюцца досыць часта і вінаватых не знаходзяць.
фота: Радыё Свабода

У Курапатах 1 чэрвеня невядомыя разьбілі і параскідвалі зьнічы каля каменя, які ўсталяваны дзяржавай. Нядаўна тут былі дэманціраваныя фотапасткі. Пасля таго, як актывісты пабачылі разьбітыя зьнічы, яны выклікалі міліцыянтаў, – інфармуе Радыё Свабода.

Пра чарговае здарэньне распавяла ў фэйсбуку грамадзкая актывістка, абаронца Курапатаў Ганна Шапуцька. На месца прыбылі два міліцыянты. Адзін распачаў размову з Ганнай Шапуцькай, а другі запісваў усё на камэру.

Па словах Ганны Шапуцькі, каля Курапатаў заўсёды нясуць службу міліцыянты, але акты вандалізму, непрыемныя здарэньні адбываюцца досыць часта і вінаватых не знаходзяць.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт