Logo Polskiego Radia
Print

У Менску прайшоў санкцыянаваны мітынг руху “Маці-328”

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 31.05.2019 13:00
Удзельніцы руху выступаюць за змякчэньне пакараньня па наркатычным артыкуле.
pixabay.com/Public Domain/CC0

У Менску 30 траўня прайшоў санкцыянаваны мітынг руху “Маці-328”. Удзельніцы руху выступаюць за змякчэньне пакараньня па наркатычным артыкуле. Часьцей за ўсё пакараньне складае ад 6 да 12 гадоў нават за паўграма наркатычнага рэчыва, - інфармуе Радыё Рацыя.

Акрамя таго, “Маці-328” выступаюць за адмену пакараньня для наркаспажыўцоў. Пра гэта сказаў падчас сваёй прамовы Стас Шашок: – Самыя базавыя рэчы, якія мусяць памяняцца ў нас – гэта адмяніць крымінальную адказнасьць для наркаспажыўцоў. Яе няма не толькі ў супэрцывілізаваных краінах, такіх, напрыклад, як Нямеччына. Але нават калі мы паглядзім на Расею, Украіну, на ўсе краіны-суседкі, нават на Казахстан, Кіргізію – нідзе няма крымінальнай адказнасьці для спажыўцоў.

Гэта першае санкцыянаванае мерапрыемства руху „Маці-328”, якое атрымалася арганізаваць у выніку двухгадовых спробаў.

нг




Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт