Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі стартап прызналі лепшым у Эўропе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.05.2019 17:00
Стартап выкарыстоўвае тэхналёгію кампутэрнага зроку для пошуку адзеньня на фотаздымках і відэа.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Беларускі стартап прызналі лепшым у Эўропе
Учора завяршылася падвядзеньне вынікаў на конкурсе R & B Next Awards Disruptive Tech у Барсэлёне. Пераможцам стаў беларускі стартап Oyper, які выкарыстоўвае тэхналёгію кампутэрнага зроку для пошуку адзеньня на фотаздымках і відэа, яе наступнай клясыфікацыі і магчымасьці набыць у онлайн-крамах рэгіёна. Пра гэта паведамляе прэс-служба стартапа.
Конкурс адбыўся ў рамках E-commerce выставы Retail & Brand Experience World Congress, якая праходзіць у Fira Barcelona. Выстава аб'ядноўвае найбуйнейшых рытэйлераў з усёй Эўропы і прапануе магчымасьць стартапам, якія разьвіваюцца, у гэтай галіне, прадставіць свае распрацоўкі найбуйнейшым крамах і паўдзельнічаць у конкурсе стартапаў.
У гэтым годзе перамога дасталася беларусам з Oyper, якія распрацавалі тэхналёгію, якая дазваляе купляць рэчы прама з відэа, выбіраць вопратку любімых герояў і заказваць яе онлайн.
Oyper Inc – беларускі стартап, які распрацоўвае звышдакладную нэйронных сетку, якая вызначае і клясыфікуе 9 клясаў абʼектаў, грунтуючыся на 600 атрыбутах, што дазваляе гэта рабіць хутка і з высокай дакладнасьцю. Кампанія прапануе хмарнае рашэньне, якое можна ўбудоўваць у вэб-сайты анлайн-крам і відэа правайдэраў, што дазваляе зрабіць працэс набыцьця рэчаў больш эфэктыўным і больш інтэрактыўным спосабам, павялічваючы канвэрсію пакупнікоў. Каманда абʼядноўвае распрацоўшчыкаў з вялікім вопытам, якая з нуля стварыла нэйрасецівы.

Учора завяршылася падвядзеньне вынікаў на конкурсе R & B Next Awards Disruptive Tech у Барсэлёне. Пераможцам стаў беларускі стартап Oyper, які выкарыстоўвае тэхналёгію кампутэрнага зроку для пошуку адзеньня на фотаздымках і відэа, яе наступнай клясыфікацыі і магчымасьці набыць у онлайн-крамах рэгіёна. Пра гэта паведамляе прэс-служба стартапа, піша tut.by.

Конкурс адбыўся ў рамках E-commerce выставы Retail & Brand Experience World Congress, якая праходзіць у Fira Barcelona. Выстава аб'ядноўвае найбуйнейшых рытэйлераў з усёй Эўропы і прапануе магчымасьць стартапам, якія разьвіваюцца, у гэтай галіне, прадставіць свае распрацоўкі найбуйнейшым крамах і паўдзельнічаць у конкурсе стартапаў.

У гэтым годзе перамога дасталася беларусам з Oyper, якія распрацавалі тэхналёгію, якая дазваляе купляць рэчы прама з відэа, выбіраць вопратку любімых герояў і заказваць яе онлайн.

Oyper Inc – беларускі стартап, які распрацоўвае звышдакладную нэйронных сетку, якая вызначае і клясыфікуе 9 клясаў абʼектаў, грунтуючыся на 600 атрыбутах, што дазваляе гэта рабіць хутка і з высокай дакладнасьцю. Кампанія прапануе хмарнае рашэньне, якое можна ўбудоўваць у вэб-сайты анлайн-крам і відэа правайдэраў, што дазваляе зрабіць працэс набыцьця рэчаў больш эфэктыўным і больш інтэрактыўным спосабам, павялічваючы канвэрсію пакупнікоў. Каманда абʼядноўвае распрацоўшчыкаў з вялікім вопытам, якая з нуля стварыла нэйрасецівы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт