Logo Polskiego Radia
Print

Сьветлагорск: людзей запалохваюць звальненьнем за подпісы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.05.2019 14:18
Бацькі дзяцей пачалі збор подпісаў пад зваротам у Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
фота: Алена Масьлюкова/Фэйсбук

Сьветлагорск: людзей запалохваюць звальненьнем за подпісы пад зваротам у Міністэрства аховы здароўя
Некалькі дзён таму бацькі дзяцей, якія жывуць у Сьветлагорску і Якімавай Слабадзе, пачалі збор подпісаў пад зваротам у Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. З нагоды рэгулярных выкідаў з Завода беленай цэлюлёзы ядаў, шкодных для здароўя, яны просяць чыноўнікаў з Міністэрства паўплываць на гэтую сытуацыю і паспрыяць закрыцьцю прадпрыемства да ліквідацыі ўсіх тэхнічных непаладак. У гэтым звароце яны спасылаюцца на Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці», якім вызначана неад’емнае права кожнага дзіцяці на ахову i ўмацаваньне здароўя. Бацькі таксама настойваюць на забароне шпацыраў дзяцей у дзіцячых садках і ўроках фізкультуры на адкрытым паветры ў школах падчас зьяўленьня дрэнных пахаў.
Як паведамляе сьветлагорская праваабаронца Алена Масьлюкова, на дадзены момант сабрана ўжо больш за 100 подпісаў. Але, як ёй стала вядома раніцай 28 траўня, на некаторых прадпрыемствах і ўстановах людзей пачалі запалохваць звальненьнем, калі тыя падпішуцца пад зваротам. Па гэтай прычыне некаторыя з бацькоў папрасілі іх подпісы ануляваць, баючыся страціць месца працы.
Праваабаронца Алена Масьлюкова лічыць гэта ціскам на людзей, якія проста хочуць скарыстацца канстытуцыйнымі правамі ў абароне сваіх дзяцей і экалягічных правоў:
«Я ў гэтым выпадку раю зьвяртацца з заявай у пракуратуру на гэтых кіраўнікоў і чыноўнікаў. Трэба адстойваць свае правы. Мяняць трэба акцэнт – ня мы для іх, а яны для нас. Артыкул 40 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дае права любому грамадзяніну або групе асобаў зьвяртацца ў любы дзяржаўны орган па любым пытаньні. Зьвяртаючыся ў Міністэрства аховы здароўя, людзі абараняюць здароўе сваіх дзяцей, родных і блізкіх, а таксама права дыхаць чыстым паветрам, але ніяк не парушаюць закон і парадак. Гэта трэба дакладна самім разумець і даводзіць свайму начальству. Людзі хочуць скарыстацца сваім канстытуцыйным правам, але ім не даюць гэта зрабіць».

Некалькі дзён таму бацькі дзяцей, якія жывуць у Сьветлагорску і Якімавай Слабадзе, пачалі збор подпісаў пад зваротам у Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, паведамляе праваабарончая арганізацыя "Вясна". З нагоды рэгулярных выкідаў з Завода беленай цэлюлёзы ядаў, шкодных для здароўя, яны просяць чыноўнікаў з Міністэрства паўплываць на гэтую сытуацыю і паспрыяць закрыцьцю прадпрыемства да ліквідацыі ўсіх тэхнічных непаладак.

У гэтым звароце яны спасылаюцца на Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці», якім вызначана неад’емнае права кожнага дзіцяці на ахову i ўмацаваньне здароўя. Бацькі таксама настойваюць на забароне шпацыраў дзяцей у дзіцячых садках і ўроках фізкультуры на адкрытым паветры ў школах падчас зьяўленьня дрэнных пахаў.

Як паведамляе сьветлагорская праваабаронца Алена Масьлюкова, на дадзены момант сабрана ўжо больш за 100 подпісаў. Але, як ёй стала вядома раніцай 28 траўня, на некаторых прадпрыемствах і ўстановах людзей пачалі запалохваць звальненьнем, калі тыя падпішуцца пад зваротам. Па гэтай прычыне некаторыя з бацькоў папрасілі іх подпісы ануляваць, баючыся страціць месца працы.

Праваабаронца Алена Масьлюкова лічыць гэта ціскам на людзей, якія проста хочуць скарыстацца канстытуцыйнымі правамі ў абароне сваіх дзяцей і экалягічных правоў: «Я ў гэтым выпадку раю зьвяртацца з заявай у пракуратуру на гэтых кіраўнікоў і чыноўнікаў. Трэба адстойваць свае правы. Мяняць трэба акцэнт – ня мы для іх, а яны для нас. Артыкул 40 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дае права любому грамадзяніну або групе асобаў зьвяртацца ў любы дзяржаўны орган па любым пытаньні. Зьвяртаючыся ў Міністэрства аховы здароўя, людзі абараняюць здароўе сваіх дзяцей, родных і блізкіх, а таксама права дыхаць чыстым паветрам, але ніяк не парушаюць закон і парадак. Гэта трэба дакладна самім разумець і даводзіць свайму начальству. Людзі хочуць скарыстацца сваім канстытуцыйным правам, але ім не даюць гэта зрабіць».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт