Logo Polskiego Radia
Print

30 траўня пройдзе мітынг за дэкрыміналізацыю і рэформу арт. 328

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.05.2019 13:13
«Дэпутаты працягваюць ківаць галавой, у той час як нашыя дзеці сядзяць у калёніях», - гавораць удзельніцы «Матчынаха руху 328».
фота: Новы час

Мітынг за дэкрыміналізацыю і рэформу 328 перанесены на 30 траўня
30 траўня ў Кіеўскім сквэры г. Менску з 14:00 да 16:00 пройдзе мітынг з патрабаваньнем амністыі для зьняволеных і заканадаўчага разьмежаваньня адказнасьці па «антынаркатычным» артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу. У мерапрыемстве чакаецца ўдзел да 100 чалавек.
Раней паведамлялася пра тое, што мітынг адбудзецца 18 траўня, але за некалькі дзён да мерапрыемства заяўнікі атрымалі адмову на падставе фармальных парушэньняў правілаў падачы паведамленьня пра правядзеньне масавага мерапрыемства.
Пасьля гэтага былі пададзеныя новыя паведамленьні, і з уладамі была ўзгодненая дата 30 траўня. Арганізатары заключылі дамову пра аказаньне паслугаў аховы грамадзкага парадку з Менгарвыканкамам.
«Прайшло шмат год, а дэпутаты працягваюць ківаць галавой, у той час як нашыя дзеці сядзяць у калёніях. У гэты раз мы хочам зьвярнуцца да людзей, каб расказаць, які боль адчуваюць маці за сваіх несправядліва асуджаных дзяцей. За пыл у кішэні ім даюць па 12-14 год калёніі, шмат з іх ужо адсядзелі 4 гады. Калі нашыя дзеці і былі вінаватыя – то сваю віну яны ўжо адкупілі», – кажа Ларыса Жыгар, лідарка руху «Маці 328».

30 траўня ў Кіеўскім сквэры г. Менску з 14:00 да 16:00 пройдзе мітынг з патрабаваньнем амністыі для зьняволеных і заканадаўчага разьмежаваньня адказнасьці па «антынаркатычным» артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу. У мерапрыемстве чакаецца ўдзел да 100 чалавек - паведамляе "Новы час".

Раней паведамлялася пра тое, што мітынг адбудзецца 18 траўня, але за некалькі дзён да мерапрыемства заяўнікі атрымалі адмову на падставе фармальных парушэньняў правілаў падачы паведамленьня пра правядзеньне масавага мерапрыемства.

Пасьля гэтага былі пададзеныя новыя паведамленьні, і з уладамі была ўзгодненая дата 30 траўня. Арганізатары заключылі дамову пра аказаньне паслугаў аховы грамадзкага парадку з Менгарвыканкамам.

«Прайшло шмат год, а дэпутаты працягваюць ківаць галавой, у той час як нашыя дзеці сядзяць у калёніях. У гэты раз мы хочам зьвярнуцца да людзей, каб расказаць, які боль адчуваюць маці за сваіх несправядліва асуджаных дзяцей. За пыл у кішэні ім даюць па 12-14 год калёніі, шмат з іх ужо адсядзелі 4 гады. Калі нашыя дзеці і былі вінаватыя – то сваю віну яны ўжо адкупілі», – кажа Ларыса Жыгар, лідарка руху «Маці 328».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт