Logo Polskiego Radia
Print

На праціўніка завода АКБ у Берасьці напісалі заяву ў міліцыю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.05.2019 11:31
Аўтары заявы абвінавачваюць яго ў падрыўной дзейнасьці ўнутры Беларусі й просіць міліцыю гэта праверыць.
youtube.com/screen

На праціўніка завода АКБ ў Берасьці напісалі заяву ў міліцыю
Аўтары заявы абвінавачваюць яго ў падрыўной дзейнасьці ўнутры Беларусі й просіць міліцыю гэта праверыць.
На аднаго зь лідараў руху пратэсту супраць завода АКБ ў Берасьці Дзьмітрыя Бекалюка напісалі заяву ў міліцыю пра тое, што ён займаецца падрыўной дзейнасьцю ўнутры Беларусі й такім чынам дыскрэдытуе Беларусь. Ён у сваю чаргу напісаў заяву з просьбай праверыць, ці няма ў гэтай заяве паклёпу, паведамляе „Брэсцкая газета”, а цытуе яе „Вясна”.
„Нейкі Вадзім Уладзіміравіч Макееў напісаў і адправіў па электроннай пошце заяву на імя начальніка УУС Берасьцейскага аблвыканкама й копію начальніку ўпраўленьня ідэалёгіі аблвыканкама. У заяве гаворыцца, што я пачкамі пішу звароты ў органы ўлады, а таксама ў Расейскую Фэдэрацыю й Польшчу, і тым самым дыскрэдытуе Рэспубліку Беларусь. Ён сьцьвярджае, што з-за маіх дзеяньняў эканоміцы нашай краіны пагражае сур'ёзны ўрон: страты на экспарце могуць дасягнуць за 4,5 млрд даляраў, а краіна не далічыцца сотняў тысяч працоўных месцаў”, - распавёў „БГ” Дзьмітрый Бекалюк.
Паводле яго слоў, адрас Макеева для карэспандэнцыі паказаны пінскі, але жыве гэты чалавек у Маскве. Аўтар заявы таксама сьцьвярджае, што Бекалюк займаецца падрыўной дзейнасьцю ўнутры Беларусі, і просіць міліцыю гэта праверыць.
Па словах актывіста, у нядзелю 26 траўня ён па позве хадзіў у міліцыю для апытаньня. Праводзіцца праверка ў рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэкса. У міліцыі Дзьмітрый Бекалюк напісаў сустрэчную заяву з просьбай праверыць у рамках Працэсульна-выканаўчага кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях, ці няма ў заяве Макеева паклёпу.
Дзмітрый Бекалюк зьяўляецца адным зь лідараў ініцыятыўнай групы, якая больш за год кажа пра шматлікія парушэньні на розных этапах рэалізацыі праекта па будаўніцтве акумулятарнага завода ў Берасьцейскім раёне. За актыўную грамадзянскую пазыцыю ня раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці, быў аштрафаваны і ў якасьці адміністрацыйна затрыманага сядзеў у ІЧУ.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт