Logo Polskiego Radia
Print

Расея ўжо забрала зь Беларусі 80 тыс. тон «бруднай» нафты

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.05.2019 16:27
Нафта падаецца ў напрамку расейскай станцыі «Ўнеча» па другой галіне трубаправода з 24 траўня.
Магістральныя трубаправоды Ўсходняй ЭўропыМагістральныя трубаправоды Ўсходняй Эўропыcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Расея ўжо забрала зь Беларусі 80 тыс. тон «бруднай» нафты
«Брудная» нафта з трубаправода «Дружба» рэвэрсам пайшла назад у Расею, інфармуе прэс-служба «Белнафтахіма».
Нафта падаецца ў напрамку расейскай станцыі «Ўнеча» па другой галіне трубаправода з 24 траўня. На 00:00 гадзін 27 траўня зь беларускай тэрыторыі ўжо адпраўлена больш за 80 тыс. тон нафты.
Транспартаваньне чыстай нафты на Мазырскі НПЗ і ва ўкраінскім напрамку адбываецца ў плянавым рэжыме паводле графікаў прапампоўкі.
«Нафтан» працуе на паніжанай загрузцы. Прадпрыемства перапрацоўвае нафту, якая паступае па нафтаправодзе Сургут–Полацк і мае стандартныя паказчыкі якасьці.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт