Logo Polskiego Radia
Print

Дэпутатцы Канапацкай не паказалі дакумэнтаў, якія тычацца інтэграцыі з Расеяй

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.05.2019 15:30
Як адзначае Канапацкая, гэта інфармацыя не зьяўляецца сакрэтнай і павінна быць адкрытай для грамадзян Расеі й Беларусі.
Ганна КанапацкаяГанна КанапацкаяАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Дэпутатцы Палаты прадстаўнікоў Ганьне Канапацкай не прадставілі прапановы расейскага боку па разьвіцьці інтэграцыі ў рамках «саюзнай дзяржавы». Канапацкая апублікавала ў сетцы Facebook адказ кіраўніка беларускай інтэграцыйнай рабочай групы, міністра эканомікі Дзьмітрыя Крутога на яе запыт — прадставіць дакумэнты з прапановамі, атрыманымі ад расейскай групы, і адказы на іх беларускага боку.

«Дакумэнты, праца над якімі вядзецца цяпер рабочай групай па выпрацоўцы прапаноў аб далейшым разьвіцьці беларуска-расейскай інтэграцыі, знаходзяцца на стадыі аналізу выкананьня раней дасягнутых інтэграцыйных дамоўленасьцяў. Пры гэтым зьбіраюцца экспэртныя ацэнкі бакоў па розных аспэктах інтэграцыі, праводзяцца двухбаковыя перамовы зацікаўленых ведамстваў», — паведамляецца ў адказе Крутога.

Як адзначае Канапацкая, гэта інфармацыя не зьяўляецца сакрэтнай і павінна быць адкрытай для грамадзян Расеі й Беларусі.

Раней дэпутатка неаднаразова выказвала думку, што для эканамічнай інтэграцыі Беларусі й Расеі дастаткова Эўразійскага эканамічнага саюза. Таксама яна агучвала меркаваньне, што Палата прадстаўнікоў можа ініцыяваць рэфэрэндум аб адмене дагавора аб стварэньні Саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі.

радыё свабода/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт