Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі рыхтуецца новая праграма будаўніцтва жыльля

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 26.05.2019 09:47
Ідзецца пра будаўніцтва індывідуальнага жыльля індустрыяльным спосабам.
Foto: Lorenzo Cafaro/pixabay.com/CC0

Адказным за падрыхтоўку праграмы зьяўляецца Міністэрства будаўніцтва ды архітэктуры Беларусі, паведамляе Белта.

У рамках праграмы ў населеных пунктах будуць выдзяляцца ўчасткі зямлі для будаўніцтва аднапавярховых блякіраваных жылых дамоў. Як і ў шматкватэрным доме, іх прапануюць шматдзетным семʼям, якія маюць патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоў.

Людзі атрымаюць у банку крэдыт, і сродкі пойдуць непасрэдна будаўнічым арганізацыям, што займаюцца будаўніцтвам такога жыльля. У зьвязку з тым, што ня кожны ў Беларусі можа сам усё зрабіць, таму міністэрству даручана і распрацаваць адмысловую праграму, заявілі чыноўнікі.

Усяго ў бягучым годзе ў Беларусі плянуецца ўвесьці 4 мільёны кв. м жыльля, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай 1 мільён 60 тысяч кв. м. Заданьні па ўводзе агульнай плошчы жыльля павялічаны ўсім абласьцям, апроч Гарадзенскай.

У Менску ў параўнаньні з мінулым годам паказьнік зьніжаны на 50 тысяч кв. м і складзе 670 тысяч кв. м.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт