Logo Polskiego Radia
Print

Імпарт легкавых аўтамабіляў вырас на 42%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.05.2019 16:07
Імпарт легкавых аўтамабіляў з Расеі вырас на 45,5%.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: GoranH/pixabay.com/CC0 Public Domain

Імпарт легкавых аўтамабіляў вырас на 42%
Імпарт легкавых аўтамабіляў з Расеі вырас на 45,5%.
Беларусь у першым квартале імпартавала 21 тысячу 137 легкавых аўтамабіляў на амаль 253 млн даляраў. Пра гэта сьведчаць афіцыйныя статдадзеныя, паведамляе „Радыё Рацыя” са спасылкай на БелаПАН.
У параўнаньні з першым кварталам мінулага году імпарт легкавых аўтамабіляў у фізычным выражэньні вырас на 42,1%, у вартасным - на 30,5%.
Асноўны аб’ём легкавых аўтамабіляў быў увезены з Расеі – амаль 18 тысяч адзінак на амаль 220 млн даляраў. У фізычным выражэньні імпарт легкавых аўтамабіляў з Расеі вырас на 45,5%, у вартасным - на 41,2%.
У Беларусі ў першым квартале было выраблена больш за 3 тысячы легкавых аўтамабіляў, што на 48% больш у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Пры гэтым на экспарт было пастаўлена 2 806 легкавых аўтамабіляў (амаль у 2,4 разу больш у параўнаньні зь першым кварталам 2018 году).
Бурны рост продажу аўтамабіляў удзельнікі рынку тлумачаць некалькімі фактарамі, у ліку асноўных - даступнасьць фінансаваньня.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт