Logo Polskiego Radia
Print

За 6 гадоў колькасьць выпадкаў пэдафіліі ў Беларусі вырасла ў 22 разы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.05.2019 17:18
Паводле МУС, колькасьць цяжкіх і асабліва цяжкіх такіх злачынстваў - у 32 разы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: TheDigitalArtist/pixabay.com/CC0 Public Domain

За 6 гадоў колькасьць выпадкаў пэдафіліі ў Беларусі вырасла ў 22 разы
Паводле МУС, колькасьць цяжкіх і асабліва цяжкіх такіх злачынстваў - у 32 разы.
У Беларусі з 2012 па 2018 год колькасьць злачынстваў супраць палавой недатыкальнасьці або палавой свабоды непаўналетніх вырасла ў 22, а колькасьць цяжкіх і асабліва цяжкіх такіх злачынстваў — у 32 разы, паведамляе „Эўрарадыё”.
Такую статыстыку агучыў на круглым стале ў МУС намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня па наркакантролі й супрацьдзеяньні гандлю людзьмі МУС Рэспублікі Беларусь Дзьмітрый Цаюн.
Прадстаўнік МУС назваў і канкрэтныя лічбы: у студзені 2019 году зарэгістраваныя 82 выпадкі пэдафіліі, а ў красавіку — ужо 348.
Амаль палову злачынстваў супраць палавой недатыкальнасьці або палавой свабоды непаўналетніх складаюць факты палавых зносін і іншых дзеяньняў сэксуальнага характару з асобамі, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту. Зь іх больш за 40% адносіцца да цяжкіх. Больш за траціну злачынстваў — гэта гвалтоўныя дзеяньні сэксуальнага характару ў дачыненьні да непаўналетніх, праінфармаваў Дзьмітрый Цаюн.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт