На Славаміра Адамовіча складзены пратакол
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
24.05.2019 13:25
Чарговая барацьба з „экстрэмізмам”. Пад прыцэлам — беларуская літаратура.
Photo: QuinceMedia/pixabay.com/CC0 Public Domain
На Славаміра Адамовіча складзены пратакол
Чарговая барацьба з „экстрэмізмам”. Пад прыцэлам — беларуская літаратура.
На Славаміра Адамовіча складзены пратакол паводле арт 17.11 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Гэтым разам за апавяданьне „Ніколі не пытайся адкуль я”, апублікаванае ў „Новым Часе” (у літаратурным дадатку) ад 24 сьнежня 2010 году, паведамляе „Новы Час”.
„Экспэртная камісія” ў заключэньні №92 ад 18 красавіка 2019 году выявіла ў апавяданьні прыкметы „экстрэмізму”. У пратаколе таксама напісана, што нібыта гэта заключэньне накіравана на электронную скрыню рэдакцыі. (заўв. - Ніякага заключэньня рэдакцыя не атрымлівала).
Як паведаміў сам Славамір Адамовіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, заключэньне было зроблена на падставе пісьма Пухавіцкага РАУС ад 04.04.2019, і падпісанае 8 асобамі. У пратаколе таксама паведамляецца, што справа Адамовіча накіраваная ў суд.
Пакуль ніякіх афіцыйных папер „Новы Час” не атрымаў.
аз