Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз пра Беларусь: самыя абмежавальныя законы не зьмяніліся

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.05.2019 12:20
Паводле Эўразьвязу, у 2018 годзе сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася.
pixabay.com/Public Domain CC0

Эўразьвяз пра Беларусь: самыя абмежавальныя законы не зьмяніліся
Паводле Эўразьвязу, у 2018 годзе сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася.
Эўрапейскі зьвяз апублікаваў справаздачу аб стане правоў чалавека й дэмакратыі ў сьвеце, паведамляе „Свабода”.
Эўразьвяз адзначае, што ў 2018 годзе сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася й не былі зьмененыя законы, якія найбольш абмяжоўваюць фундамэнтальныя свабоды.
Аўтары справаздачы пішуць пра шэраг іншых праблемаў, сярод іх: штрафы ў адміністрацыйны кодэкс за дзейнасьць ад незарэгістраваных арганізацый, надзвычай складаны працэс рэгістрацыі, адсутнасьць незалежнай інстытуцыі нагляду за правамі чалавека, сьмяротнае пакараньне.
Апрача таго Эўразьвяз лічыць, што свабодзе асацыяцый у Беларусі па-ранейшаму сур’ёзна шкодзіць патрабаваньне рэгістраваць замежнае фінансаваньне, а мясцовыя выбары ў лютым 2018 году не адпавядалі шэрагу ключавых міжнародных стандартаў.
Сярод галоўных праблемаў застаюцца шматлікія затрыманьні й штрафы апазыцыйным і прафсаюзным актывістам, праваабаронцам і журналістам.
Паведамляецца таксама пра некалькі выпадкаў дыскрымінацыі паводле на сэксуальнай арыентацыі й гендэрнай ідэнтычнасьці.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт