Браслаў атрымае мільёны даляраў на Дажынкі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
24.05.2019 10:49
За гэтыя грошы браслаўскія ўлады хочуць разьлічыцца з даўгамі ды ўпарадкаваць горад.
Ваколіцы БраславаФота: Пётр Пагажэльскі
На падрыхтоўку Браслаўскага раёну да сьвята «Дажынкі-2019» накіруюць 18 мільёнаў рублёў.
Пра гэта распавёў старшыня Браслаўскага райвыканкаму Аляксандар Бададзін. За гэтыя грошы браслаўскія ўлады хочуць пабудаваць набярэжную возера Дрывяты ўздоўж дарогі Р3, тратуары, пункты харчаваньня, зоны адпачынку, пірсы, фантаны ды скейт-пляцоўку.
Таксама ўлетку ў раёне зьбіраюцца здаць у эксплёатацыю новую школу і дзіцячы садок.
«Дажынкі» – штогадовае сьвята, якое праходзіць кожны год у розных раённых цэнтрах. Для раёну гэта магчымасьць атрымаць дадатковыя грошы на рамонт і добраўпарадкаваньне.
Тым больш, што паводле Белстату, Браслаўскі раён вінаваты па крэдытах каля 7 мільёнаў даляраў, а сярэдні заробак жыхароў раёну не перавышае 669 рублёў. Гэта ў два разы менш чым у Менску, дзе сярэдні заробак складае 1544 рублі.
Паводле Радыё «Свабода»/Белта/юл