Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь хоча атрымліваць нафту з Казахстана

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.05.2019 09:35
Пра гэта стала вядома па выніках сустрэчы Аляксандр Лукашэнкі з казахскім амбасадарам.
Foto: Pixabay.com/CC0

На сустрэчы з Паслом Казахстана ў Беларусі Эрмухамэтам Эртысбаевым, беларускі кіраўнік зьвярнуў увагу на тое, што ў гандлёва-эканамічных адносінах паміж Беларусьсю і Казахстанам асаблівых праблем няма.

У Казахстане вырабляюць мноства тавараў, якія Беларусі вельмі патрэбны. Пачынаючы ад бавоўны і заканчваючы мэталямі. Беларускія ўлады гатовыя таксама купляць казахскае збожжа.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што паміж краінамі былі добрыя адносіны. Дасягнуты мільярд даляраў таваразвароту. Абедзьве краіны ўдзельнічаюць у кітайскай ініцыятыве «Пояс і шлях»: у Казахстане функцыянуе СЭЗ «Хоргас – Усходнія вароты», у Беларусі – індустрыяльны парк «Вялікі камень».

Беларускі кіраўнік лічыць, што супраца дзьвюх краін павінна быць больш прыкметнай, трэба актывізаваць яшчэ і пастаўкі казахскай нафты ў Беларусь.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт