У Менску запусьцілі аплату банкаўскімі карткамі праезду ў наземным транспарце
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
23.05.2019 15:14
Расплаціцца за праезд можна бескантактнай карткай любога банка, бо сэрвіс падтрымлівае аплату картамі плацёжных сыстэм Visa, Mastercard і «Белкарт».
МенскPhoto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
У Менску запусьцілі аплату банкаўскімі карткамі праезду ў наземным транспарце
З 23 траўня ў Менску ўвялі аплату праезду бескантактнай банкаўскай карткай або смартфонам у трамваях № 6 «Серабранка – Зялёны Луг». Сыстэма аплаты ў трамваях аналягічная той, што працуе ў менскім мэтро, піша Tut.by.
У трамваях № 6 запусьцілі аб'яву, што пасажыры могуць расплачвацца карткай за праезд. У нашага калегі сёньня аплата прайшла толькі з чацьвёртай спробы. Першыя тры былі няўдалымі, валідатар (той жа, які сьпісвае паездкі з звыклых праязных) «загараўся» чырвоным колерам і паказваў, што праезд не аплачаны. Але з чацьвёртай спробы ўсё спрацавала – сьпісана 60 капеек. У другога калегі аплата прайшла з першай спробы.
Расплаціцца за праезд можна бескантактнай карткай любога банка. Сэрвіс падтрымлівае аплату картамі плацёжных сыстэм Visa, Mastercard і «Белкарт». Акрамя таго, заплаціць можна будзе з дапамогай любой прылады, якое падтрымлівае тэхналёгію NFC, – гадзіньніка ды іншых.
https://nn.by/?c=ar&i=230995
З 23 траўня ў Менску ўвялі аплату праезду бескантактнай банкаўскай карткай або смартфонам у трамваях № 6 «Серабранка – Зялёны Луг». Сыстэма аплаты ў трамваях аналягічная той, што працуе ў менскім мэтро, піша Tut.by. У трамваях № 6 запусьцілі аб'яву, што пасажыры могуць расплачвацца карткай за праезд.

nn.by/эж