Беларусь занялася дывэрсыфікацыяй паставак нафты
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
23.05.2019 14:27
«Мы зараз заняліся дывэрсыфікацыяй паставак вуглевадароднай сыравіны. Мы... вядзем перамовы па пастаўках нафты ў Беларусь з іншых крыніц».
pixabay.com/СС0
Беларусь заняліся дывэрсыфікацыяй паставак нафты
Беларусь вядзе перамовы па пастаўках нафты з Казахстана. Пра гэта ў чацьвер паведаміў Аляксандр Лукашэнка. Ён сустракаўся ў Мінску з паслом Казахстана Ермухамэтам Ертысбаевым. Лукашэнка прапанаваў актывізаваць перамовы.
«Мы зараз заняліся дывэрсыфікацыяй паставак вуглевадароднай сыравіны, – цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. – Мы... вядзем перамовы па пастаўках нафты ў Беларусь з іншых крыніц».
Беларускі кіраўнік нагадаў, што сёлета будзе скончаная «у асноўным» мадэрнізацыя нафтаперапрацоўчых заводаў. «Таму нам будзе крыху лягчэй купляць з сусьветных рынкаў нафту», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён выказаў надзею, што перамовы з Казахстанам будуць пасьпяховыя. Таксама кіраўнік дзяржавы згадаў, што з Расіяй трэба будзе вырашаць пытаньне па транзыце. Лукашэнка спадзяецца, што з Масквой удасца дамовіцца. Ён нагадаў паслу Казахстана, што Расія «блізкая нам краіна».
Беларусь вядзе перамовы па пастаўках нафты з Казахстана. Пра гэта ў чацьвер паведаміў Аляксандр Лукашэнка. Ён сустракаўся ў Мінску з паслом Казахстана Ермухамэтам Ертысбаевым. Лукашэнка прапанаваў актывізаваць перамовы.
«Мы зараз заняліся дывэрсыфікацыяй паставак вуглевадароднай сыравіны, – цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. – Мы... вядзем перамовы па пастаўках нафты ў Беларусь з іншых крыніц».
Беларускі кіраўнік нагадаў, што сёлета будзе скончаная «у асноўным» мадэрнізацыя нафтаперапрацоўчых заводаў. «Таму нам будзе крыху лягчэй купляць з сусьветных рынкаў нафту», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён выказаў надзею, што перамовы з Казахстанам будуць пасьпяховыя. Таксама кіраўнік дзяржавы згадаў, што з Расіяй трэба будзе вырашаць пытаньне па транзыце. Лукашэнка спадзяецца, што з Масквой удасца дамовіцца. Ён нагадаў паслу Казахстана, што Расія «блізкая нам краіна». Гаворыцца на партале Эўрарадыё.
euroradio.fm/эж