Logo Polskiego Radia
Print

У менскай кватэры затрымалі актывістку Руху маці 328

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 23.05.2019 12:39
Яе абвінавачваюць паводле артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу ў зьнявазе службовай асобы.
youtube.com/screen

У менскай кватэры затрымалі актывістку Руху маці 328
У Менску 23 траўня ў кватэры была затрыманая актывістка руху за правы сваякоў асуджаных паводле крымінальнага артыкулу 328 Марына Мацулевіч. Пра гэта яна пасьпела паведаміць у «Facebook’у».
Актывістка адзначыла, што ў кватэру з самай раніцай спрабавалі ўвайсьці прадстаўнікі міліцыі, якія пагражалі выклікаць супрацоўнікаў МНС і выламаць дзьверы. Паведамляе тэлеканала «Белсат».
Зараз яна знаходзіцца ў Сьледчым камітэце. Яе абвінавачваюць паводле артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу ў зьнявазе службовай асобы.
«Далі загад людзям, якія нават не ведаюць гэтага артыкула, забраць тэхніку», – распавяла актывістка. Артыкул 369 прадугледжвае пакараньне ад штрафу да абмежаваньня волі на тры гады. Удзельніца Матчынага руху 328 аб’явіла галадоўку пад сцэнамі СІЗА ў Менску.
Марына Мацулевіч, маці аднаго зь абвінавачаных паводле артыкулу за незаконны зварот наркотыкаў, стала вядомай сваімі галадоўкамі пратэсту, якія яна правяла ў кастрычніку 2018 года – спачатку ля сьценаў СІЗА на Валадарскага, а затым на Дзень маці.
Актывісткі «Матчынага руху 328» дамагаюцца зьмякчэньня пакараньняў па «наркатычным» артыкуле. Яны сьцьвярджаюць, што «Маці» супраць наркотыкаў і за сьветлую будучыню моладзі.

belsat.eu/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт