Logo Polskiego Radia
Print

„Дадатковых аплатаў за рэлігійныя мерапрыемствы ня будзе”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.05.2019 16:46
Міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч адказаў каталіцкім біскупам на запыт.
Вёска Лысэ ў Вербную нядзелю. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZВёска Лысэ ў Вербную нядзелю. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZPhoto: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

„Дадатковых аплатаў за рэлігійныя мерапрыемствы ня будзе”
Міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч адказаў каталіцкім біскупам на запыт.
20 траўня Канфэрэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі атрымала адказ міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігара Шуневіча адносна аплатаў за паслугі спэцыяльных службаў пры правядзеньні масавых мерапрыемстваў.
Нагадаем, што 24 студзеня Савет міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову № 49 „Аб зацьвярджэньні Палажэньня аб парадку аплаты паслуг па ахове грамадзкага парадку, якія аказваюць органы ўнутраных спраў, расходаў, зьвязаных з мэдыцынскім абслугоўваньнем, прыбіраньнем тэрыторыі пасьля правядзеньня на ёй масавых мерапрыемстваў”.
Канфэрэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі зьвярнулася ў Савет міністраў з пытаньнем, ці гэтая пастанова датычыцца таксама правядзеньня рэлігійных масавых мерапрыемстваў — працэсій, пілігрымак і іншых абрадаў і цырымоній з удзелам вернікаў.
У адказе з боку ўрада, падпісаным 15 траўня міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігарам Шуневічам, сказана, што дзеяньне вышэйзгаданай пастановы не распаўсюджваецца на рэлігійныя мерапрыемствы.
У лісьце ўдакладняецца, што гаворка ідзе пра ўсе рэлігійныя мерапрыемствы, якія адбываюцца ў культавых будынках, пабудовах і на тэрыторыях, якія да іх адносяцца, у іншых месцах, прадастаўленых рэлігійным арганізацыям для гэтых мэтаў, у месцах пілігрымак, на могілках, у крэматорыях або па рашэньні выканаўчых і распарадчых органаў улады.
На думку міністра, такім чынам заканадаўчымі актамі ў дастатковай ступені створаны ўмовы для арганізацыі й правядзеньня разнастайных рэлігійных мерапрыемстваў.
catholic.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт