Logo Polskiego Radia
Print

Ва Ўкраіне пакаралі афіцэра за несанкцыянаванае наведваньне Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.05.2019 12:53
Вайсковец прымушаны заплаціць штраф у памеры 20 даляраў і судовы збор - 15 даляраў у эквіваленце.
Photo: QuinceMedia/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ва Ўкраіне пакаралі афіцэра за несанкцыянаванае наведваньне Беларусі
Вайсковец прымушаны заплаціць штраф у памеры 20 даляраў і судовы збор - 15 даляраў у эквіваленце.
Кіраўнік катэдры высокамабільных дэсантных войскаў і сілаў спэцыяльных апэрацый Нацыянальнага ўнівэрсытэту абароны Ўкраіны пакараны штрафам за парушэньне заканадаўства ў сфэры аховы дзяржаўнай тайны.
Адпаведнае рашэньне ўхваліў Саломянскі раённы суд Кіева па выніках разгляду справы, адкрытай Галоўным упраўленьнем вайсковай контравыведкі Службы бясьпекі Ўкраіны па факце несанкцыянаванага наведваньня вайскоўцам Беларусі.
У судовым рашэньні прозьвішча вайскоўца адсутнічае, але вядома, што гэтую катэдру ў Нацыянальным унівэрсытэце абароны ўзначальвае палкоўнік Ігар Данілюк.
Ён мае доступ да інфармацыі з грыфамі „сакрэтна” й „зусім сакрэтна”, таму мусіў паведаміць свайму кіраўніцтву пра пляны паездкі за межы Ўкраіны, але гэтага не зрабіў.
Паводле інфармацыі СБУ, ён перасякаў мяжу 29 красавіка 2017 году ў пункце пропуску „Выступовічы”. У той жа час у судовым рашэньні не ўдакладняецца мэта й час знаходжаньня ўкраінскага вайскоўца ў Беларусі.
Вайсковец аштрафаваны паводле мінімальнай шкалы, прадугледжанай Кодэксам Украіны аб адміністрацыйных парушэньнях за такія дзеяньні — на 510 грыўняў (прыблізна 20 даляраў у эквіваленце). Апроч таго, ён мусіць заплаціць 384 грыўні судовага збору (15 даляраў).
Згодна з патрабаваньнямі, ухваленымі ўрадам Украіны ў 2013 годзе, ён мусіў перад прыватным выездам за мяжу пісьмова папярэдзіць сваё кіраўніцтва й рэжымна-сакрэтны орган. Апошняму пасьля паездкі вайсковец меў паведаміць пра абставіны, якія маглі прывесьці да ўцечкі сакрэтнай інфармацыі, а таксама пра зацікаўленасьць такой інфармацыяй з боку іншаземцаў.
Аналягічныя патрабаваньні ва Ўкраіне існуюць і да прадстаўнікоў рэгіянальных і мясцовых уладаў.
Сёлета ў сакавіку за аналягічную паездку ў Беларусь без паведамленьня кіраўніцтву быў пакараны начальнік апэратыўна-плянавага аддзяленьня, намесьнік начальніка штабу вайсковай часткі А3628. Ён выехаў у Беларусь на службовым транспарце 27 кастрычніка 2018 году і ў той жа дзень вярнуўся ва Ўкраіну.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт