Logo Polskiego Radia
Print

Алесь Бяляцкі зьвярнуўся ў Генпракуратуру па справе затрыманьня ромаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.05.2019 11:51
Старшыня „Вясны” просіць правесьці праверку законнасьці затрыманьняў грамадзянаў цыганскай нацыянальнасьці.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Алесь Бяляцкі зьвярнуўся ў Генпракуратуру па справе затрыманьня ромаў
Старшыня „Вясны” просіць правесьці праверку законнасьці затрыманьняў грамадзянаў цыганскай нацыянальнасьці.
Старшыня Праваабарончага цэнтру „Вясна” Алесь Бяляцкі накіраваў у Генэральную пракуратуру заяву з просьбай правесьці праверку законнасьці затрыманьняў грамадзянаў цыганскай нацыянальнасьці 16 траўня ў Магілёве.
Са шматлікіх паведамленьняў у шэрагу СМІ стала вядома, што 16 траўня 2019 году ў Магілёве ў выніку рэйда праваахоўных органаў, які праводзіўся ў межах расьсьледаваньня крымінальнай справы па факце меркаванага забойства супрацоўніка ДАІ Я. Патаповіча, адбываліся масавыя затрыманьні грамадзянаў цыганскай нацыянальнасьці.
Агулам у ходзе гэтага рэйду прадстаўнікамі органаў МУС у месцах кампактнага пражываньня прадстаўнікоў дадзенай нацыянальнасьці было затрымана каля 100 чалавек: жанчын, непаўнагадовых дзяцей і мужчын. Частку зь іх пазьней вызвалілі, а мужчыны, у колькасьці каля 50-ці чалавек, былі затрыманыя на трое сутак. Як стала вядома пазьней, у адносінах да затрыманых былі распачатыя адміністратыўныя працэсы за нібыта зьдзейсьненае імі дробнае хуліганства.
Улічваючы абставіны й месца іх затрыманьняў (па месцы іх непасрэднага пражываньня), гэта сьведчаць аб іх незаконным, адвольным характары.
Алесь Бяляцкі адзначае, што ўсе затрыманьні адбываліся выключна па нацыянальнай прыкмеце. Акрамя таго, па шматлікіх сьведчаньнях відавочцаў і ахвяраў затрыманьні суправаджаліся выкарыстаньнем фізычнай сілы, абразамі й запалохваньнямі.
Факты этнічнага прафіліраваньня прадстаўнікоў цыганскай нацыянальнай меншасьці сілавымі органамі маюць у Беларусі сыстэматычны характар.
Праваабаронца нагадвае, што на дадзеныя факты неаднаразова зьвярталі ўвагу й міжнародныя арганізацыі.
Па меркаваньні Бяляцкага, масавыя затрыманьні прадстаўнікоў цыганскай нацыянальнай меньшасьці толькі на падставе іх нацыянальнай прыналежнасьці сьведчаць аб працягу дадзеных нэгатыўных практык у краіне.
У сувязі з гэтым, кіруючыся палажэньнямі Закона Рэспублікі Беларусь „Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь”, ён просіць:
•Правесьці пракурорскую праверку законнасьці затрыманьняў грамадзянаў цыганскай нацыянальнасьці супрацоўнікамі МУС 16 траўня 2019 г. у г. Магілёве й прыняць адпаведныя меры пракурорская рэагаваньня.
•Уважліва разглядзець неабгрунтаваныя выпадкі ўжываньня сілы, фізычнага гвалту, неаказаньня неабходнай дапамогі ў дачыненьні да затрыманых, умовы іх утрыманьня.
•Пісьмова праінфармаваць аб выніках разгляду дадзенай заявы ў парадку й тэрміны ўстаноўленыя дзеючым заканадаўствам аб зваротах грамадзян.
spring96.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт