На інаўгурацыю ўкраінскага прэзыдэнта адправіўся беларускі віцэ-прэм'ер
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        20.05.2019 15:44
                    
                                 
                
                
                    Пяць гадоў таму на інаўгурацыі П. Парашэнкі прысутнічаў А. Лукашэнка
                
                
                    
                        
Новы прэзыдэнт Украіны У. ЗяленскіPAP/EPA/ZOYA SHU / POOL
                     
                
                
                
               
                
                         На ўрачыстай інаўгурацыі прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ад Беларусі прысутнічае віцэ-прэм’ер Ігар Ляшэнка. На ўрачыстасьць прыбыла менш прадстаўнічая замежная дэлегацыя, чым падчас інаўгурацыі папярэдняга прэзыдэнта Пятра Парашэнкі пяць гадоў таму. Гэтак сталася галоўным чынам з-за таго, што падзея праходзіць у рабочы дзень, паколькі парлямэнт Украіны (Вярхоўная Рада) не згадзіўся на дату, якую прапанаваў сам Зяленскі (гэта быў выходны дзень).
Цікава, што адным з важнейшых элемэнтаў інаўгурацыйнай прамовы новага прэзыдэнта стала сэнсацыйная заява пра роспуск парлямэнту.
нг