Беларусь гатовая ўзнавіць транзытныя пастаўкі нафты ў Польшчу і Ўкраіну
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        20.05.2019 15:14
                    
                                 
                
                
                    Транзыт нафты ў бок Польшчы не вядзецца, 24 красавіка ён спынены на нявызначаны тэрмін.
                
                
                    
                        
klassensprecher930/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         Беларусь гатовая аднавіць транзыт расейскай нафты па трубаправодзе «Дружба» ў напрамку Украіны і Польшчы пасьля атрыманьня ад іх адпаведных узгадненьняў, паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім». Раней паведамлялася, што транзытнае прапампоўваньне ў напрамку Украіны прыпыненае з-за адсутнасьці свабодных рэзэрвуараў на ўкраінскай тэрыторыі для адпампоўваньня бруднай нафты, што знаходзіцца ў трубаправодзе. Транзыт нафты ў бок Польшчы не вядзецца, 24 красавіка ён спынены на нявызначаны тэрмін.
Сыстэма нафтаправода «Дружба» забясьпечвае пастаўкі нафты на беларускія НПЗ і транзыт нафты ў Эўропу праз Беларусь па двух напрамках – цераз Польшчу і Украіну.
belta.by/нг