„Эўравізія” пракамэнтавала гамафобныя намёкі ў эфіры БТ
Прэс-служба конкурсу: Зь беларускай дэлегацыя была праведзеная тлумачальная гутарка.
Прэс-служба песеннага конкурсу „Эўравізія” пракамэнтавала Свабодзе выказваньні беларускага камэнтатара ў жывым эфіры БТ. Рэмаркі Яўгена Перліна BBC назвала гамафобнымі. Паводзіны беларускага камэнтатара раскрытыкавалі і ў інтэрнэце.
Падчас паўфіналу 14 траўня, калі на сцэне выступала транссэксуальная зорка Дана Інтэрнэшнл, kiss-камэра паказала пацалунак двух мужчынаў. Перлін пракамэнтаваў гэта словамі: „О, Божа! А можа, лепей і не глядзець”.
Калі пасьля гэтага камэра перайшла да мужчыны й жанчыны, ён з палёгкай дадаў: „Так, добра ідзем”. Але потым камэра зноў выхапіла пацалунак двух мужчын, і Перлін сказаў: „Ды ладна! Спадзяюся, што цяпер апэратары адшукаюць сапраўды клясныя парачкі тут, у Тэль-Авіў Экспа”.
Затым Перлін пракамэнтаваў і песьню Бруна Марса Just The Way You Are, якую выконвала Дана Інтэрнэшнл: „Цяпер Дана кажа, што любоў ня мае рэлігіі, ня мае абмежаваньняў, расавых, любых абмежаваньняў. Але ўсё ж такі хочацца, каб каштоўнасьці заставаліся каштоўнымі. Каб каханьне — так? — было каханьнем”.
Свабода зьвярнулася да прэс-службы конкурсу з просьбай даць ацэнку словам беларускага камэнтатара. Адказ песеннага конкурсу прыйшоў акурат у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй.
„Конкурс песьні Эўравізія сьвяткуе разнастайнасьць і інтэграцыю, і з гэтай мэтай мы не пагаджаемся на любыя непаважлівыя паводзіны ад тых, хто зьвязаны з гэтай цудоўнай падзеяй”, — гаворыцца ў адказе прэс-службы.
Там таксама паведамілі, што зь беларускай дэлегацыя была праведзеная тлумачальная гутарка.
„Мы размаўлялі зь беларускай дэлегацыя пра камэнтары падчас іх жывой трансьляцыі першага паўфіналу й нагадалі пра стандарты, якія ад іх чакаюцца”. — гаворыцца ў камэнтары прэс-службы конкурсу.
Штогадовы песенны конкурс „Эўравізія” сёлета праходзіць у ізраільскім Тэль-Авіве. Беларусь удзельнічае ў „Эўравізіі” з 2004 году.
svaboda.org/аз
Прэс-служба песеннага конкурсу „Эўравізія” пракамэнтавала Свабодзе выказваньні беларускага камэнтатара ў жывым эфіры БТ. Рэмаркі Яўгена Перліна BBC назвала гамафобнымі.
Паводзіны беларускага камэнтатара раскрытыкавалі і ў інтэрнэце.
Падчас паўфіналу 14 траўня, калі на сцэне выступала транссэксуальная зорка Дана Інтэрнэшнл, kiss-камэра паказала пацалунак двух мужчынаў. Перлін пракамэнтаваў гэта словамі: „О, Божа! А можа, лепей і не глядзець”.
Калі пасьля гэтага камэра перайшла да мужчыны й жанчыны, ён з палёгкай дадаў: „Так, добра ідзем”. Але потым камэра зноў выхапіла пацалунак двух мужчын, і Перлін сказаў: „Ды ладна! Спадзяюся, што цяпер апэратары адшукаюць сапраўды клясныя парачкі тут, у Тэль-Авіў Экспа”.
Затым Перлін пракамэнтаваў і песьню Бруна Марса Just The Way You Are, якую выконвала Дана Інтэрнэшнл: „Цяпер Дана кажа, што любоў ня мае рэлігіі, ня мае абмежаваньняў, расавых, любых абмежаваньняў. Але ўсё ж такі хочацца, каб каштоўнасьці заставаліся каштоўнымі. Каб каханьне — так? — было каханьнем”.
Свабода зьвярнулася да прэс-службы конкурсу з просьбай даць ацэнку словам беларускага камэнтатара. Адказ песеннага конкурсу прыйшоў акурат у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй.
„Конкурс песьні Эўравізія сьвяткуе разнастайнасьць і інтэграцыю, і з гэтай мэтай мы не пагаджаемся на любыя непаважлівыя паводзіны ад тых, хто зьвязаны з гэтай цудоўнай падзеяй”, — гаворыцца ў адказе прэс-службы.
Там таксама паведамілі, што зь беларускай дэлегацыя была праведзеная тлумачальная гутарка.
„Мы размаўлялі зь беларускай дэлегацыяй пра камэнтары падчас іх жывой трансьляцыі першага паўфіналу й нагадалі пра стандарты, якія ад іх чакаюцца”. — гаворыцца ў камэнтары прэс-службы конкурсу.