Logo Polskiego Radia
Print

Павел Севярынец выступіў у летувіскім Сэйме

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.05.2019 12:03
Ён казаў пра пагаршэньне сытуацыі палітвязьняў, перасьлед журналістаў і блёгераў, Курапаты й новую хвалю сталінізму.
ЛетувaЛетувaPhoto: Public_Domain_Photography/pixabay.com/CC0 Public Domain

Павел Севярынец выступіў у летувіскім Сэйме
Ён казаў пра пагаршэньне сытуацыі палітвязьняў, перасьлед журналістаў і блёгераў, Курапаты й новую хвалю сталінізму.
Сустаршыня БХД Павел Севярынец выступіў разам з Мікалаем Статкевічам на слуханьнях па Беларусі ў летувіскім Сэйме. Запрашалі яшчэ Алеся Бяляцкага і Ўладзіміра Някляева, але яны ня здолелі прыехаць.
Слуханьні арганізавалі добрыя сябры Беларусі, найперш хрысьціянскі дэмакрат Жыгіс Павілёніс. Былі прадстаўнікі МЗС і МУС Летувы, парлямэнтары, прадстаўнікі вядучых партыяў, былы прэм'ер Андрус Кубілюс, грамадзкія арганізацыі й прэса.
Павел Севярынец казаў пра пагаршэньне сытуацыі ў Беларусі, палітвязьняў, перасьлед журналістаў і блёгераў, Курапаты й новую хвалю сталінізму.
„Лукашэнка ня ёсьць гарантам незалежнасьці: стасункі з Захадам ён выкарыстоўвае для шантажу Масквы й прадае незалежнасьць па кавалках дзеля ўмацаваньня свайго рэжыму(…) Астравецкая АЭС, галоўнае балючае пытаньне для Летувы - гэта расейская ядзерная бомба, падсунутая пад плот суседзяў”, - сказаў ён.
Размаўлялі й пра перазахаваньне парэшткаў Кастуся Каліноўскага: быў прадстаўнік грамадзкай камісіі Анатоль Міхнавец.
Сустрэча была важная: зараз у Летуве мяняецца ўлада - сыходзіць прэм'ер і мяняецца прэзыдэнт. Слуханьні вырашылі рабіць рэгулярна.
bchd.info/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт