Logo Polskiego Radia
Print

МУС пракамэнтавала вясёлкавы сьцяг на будынку брытанскай амбасады

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.05.2019 16:04
МУС: Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй для нашай краіны значнасьці не ўяўляў і не ўяўляе.
Сьцяг ЛГБТ-асяродзьдзяСьцяг ЛГБТ-асяродзьдзяpixabay.com/Public Domain CC0

МУС пракамэнтавала вясёлкавы сьцяг на будынку брытанскай амбасады
МУС: Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй для нашай краіны значнасьці не ўяўляў і не ўяўляе.
17 траўня Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі на сваім сайце пракамэнтавала зьяўленьне вясёлкавага сьцягу на будынку брытанскай амбасады ў Менску.
У заяве МУС адзначаецца, што „сымбаль людзей зь нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй” зьявіўся „у чарговы раз”. Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, які адзначаецца 17 траўня, „для нашай краіны значнасьці не ўяўляў і не ўяўляе”, адзначае МУС.
„Прыярытэт сацыяльна-арыентаванай палітыкі беларускай дзяржавы — ахова мацярынства й дзяцінства, абарона інстытута сям'і (…) Міністэрства ўнутраных спраў стаіць на варце ў тым ліку й гэтых каштоўнасьцяў”.— інфармуе mvd.gov.by.
МУС падкрэсьлівае, што яго пазыцыя па гэтым пытаньні „застаецца нязьменнай”: „Штучнае разьдзіманьне тэмы аднаполых адносін дэструктыўна, парушае нормы маралі, вядзе да росту злачынстваў сэксуальнага характару ў адносінах дзяцей!”.
Год таму Міністэрства ўнутраных спраў ужо выступала з падобнай заявай. Выказваўся й міністар Ігар Шуневіч.
euroradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт