Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ разьлічвае дасягнуць зь Беларусьсю пагадненьняў па прыярытэтах партнэрства

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.05.2019 13:08
Пакуль заключэньне гэтага дакумэнта блякуе пазыцыя Летувы адносна Беларускай атамнай электрастанцыі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

ЭЗ разьлічвае дасягнуць зь Беларусьсю пагадненьняў па прыярытэтах партнэрства
Пакуль заключэньне гэтага дакумэнта блякуе пазыцыя Летувы адносна Беларускай атамнай электрастанцыі.
У Эўрапейскім Зьвязе разьлічваюць у чэрвені дасягнуць канечных пагадненьняў зь Беларусьсю па прыярытэтах партнэрства, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА інфармаваная крыніца з эўрапейскай структуры.
Пакуль заключэньне гэтага дакумэнта блякуе пазыцыя Летувы адносна Беларускай атамнай электрастанцыі. Субяседнік заўважыў, што ў бясьпецы будуемай АЭС сапраўды зацікаўлены ўсе бакі, аднак у Летуве гэта пытаньне было дадаткова палітызавана на фоне прэзыдэнцкіх выбараў.
Беларусь раней правяла некалькі стрэс-тэстаў станцыі па эўрапейскіх мэтадах і ў хуткім часе прадставіць нацыянальны плян дзеяньняў па выніках экспэртных ацэнак, які дасьць магчымасьць павысіць бясьпеку АЭС. Паводле слоў крыніцы, з абнародаваньнем гэтага дакумэнта ў Эўразьвяз зьявіцца больш магчымасьцей адстойваць падпісаньне прыярытэтаў партнэрства перад іншымі краінамі - членамі ЭЗ. Інакш кажучы, эўрапейскі бок разьлічвае пераканаць Летуву ў тым, што Беларусь сама зацікаўлена ў бясьпецы сваёй атамнай станцыі, прымае для гэтага меры й прыслухоўваецца да рэкамэндацый.
Беларусь і Эўразьвяз таксама завяршылі зьмястоўную частку перагавораў па пагадненьнях аб спрашчэньні візавага рэжыму й рэадмісіі. Крыніца ў Эўракамісіі адзначыла, што бакам засталося ўрэгуляваць фармальнасьці, якія датычацца працэдуры падпісаньня дакумэнтаў. Паводле яго слоў, пасьля вырашэньня гэтых пытаньняў пагадненьні будуць заключаны ў хуткім часе.
belta.by/аз

У Эўрапейскім Зьвязе разьлічваюць у чэрвені дасягнуць канечных пагадненьняў зь Беларусьсю па прыярытэтах партнэрства, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА інфармаваная крыніца з эўрапейскай структуры. Пакуль заключэньне гэтага дакумэнта блякуе пазыцыя Летувы адносна Беларускай атамнай электрастанцыі.

Субяседнік заўважыў, што ў бясьпецы будуемай АЭС сапраўды зацікаўлены ўсе бакі, аднак у Летуве гэта пытаньне было дадаткова палітызавана на фоне прэзыдэнцкіх выбараў.

Беларусь раней правяла некалькі стрэс-тэстаў станцыі па эўрапейскіх мэтадах і ў хуткім часе прадставіць нацыянальны плян дзеяньняў па выніках экспэртных ацэнак, які дасьць магчымасьць павысіць бясьпеку АЭС. Паводле слоў крыніцы, з абнародаваньнем гэтага дакумэнта ў Эўразьвязу зьявіцца больш магчымасьцей адстойваць падпісаньне прыярытэтаў партнэрства перад іншымі краінамі - членамі ЭЗ. Інакш кажучы, эўрапейскі бок разьлічвае пераканаць Летуву ў тым, што Беларусь сама зацікаўлена ў бясьпецы сваёй атамнай станцыі, прымае для гэтага меры й прыслухоўваецца да рэкамэндацый.

Беларусь і Эўразьвяз таксама завяршылі зьмястоўную частку перагавораў па пагадненьнях аб спрашчэньні візавага рэжыму й рэадмісіі. Крыніца ў Эўракамісіі адзначыла, што бакам засталося ўрэгуляваць фармальнасьці, якія датычацца працэдуры падпісаньня дакумэнтаў. Паводле яго слоў, пасьля вырашэньня гэтых пытаньняў пагадненьні будуць заключаны ў хуткім часе.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт