Сквер – гэта вам не фантан: Менгарвыканкам не дазволіў мітынг «Маці 328»
Менгарвыканкам адхіліў заяўку ад «Матчынага руху 328» на правядзеньне ў Кіеўскім скверы мітынгу за дэкрыміналізацыю і рэформу «антынаркатычнага» артыкула 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Прадстаўнікі руху 18 траўня зьбіраліся патрабаваць на мітынгу амністыі для зьняволеных і заканадаўчага разьмежаваньня адказнасьці па «антынаркатычным» артыкуле. Актывісты падалі адпаведнае апавяшчэньне ў Менгарвыканкам.
Гарадзкія ўлады не дазволілі мерапрыемства, матывуючы гэта тым, што ў заяўцы няправільна ўказана месца правядзеньня мітынгу.
«Нам патэлефанавалі з Менгарвыканкама і сказалі, што няправільна аформленая заяўка. Мы напісалі, што хочам правесьці мітынг у Кіеўскім скверы, а трэба было так, як на сайце Менгарвыканкама напісана: на «пляцоўцы каля фантана, разьмешчанага ў Кіеўскім скверы». Мы падалі шэсьць новых заявак. І дадалі, што «каля фантана». Чакаем, калі прыйдзе афіцыйны адказ», – распавяла Эўрарадыё Алена Кузьміна, прадстаўніца «Матчынага руху 328».
У Менгарвыканкаме не змаглі апэратыўна пракамэнтаваць гэты бюракратычны кур’ёз.
Менгарвыканкам адхіліў заяўку ад «Матчынага руху 328» на правядзеньне ў Кіеўскім скверы мітынгу за дэкрыміналізацыю і рэформу «антынаркатычнага» артыкула 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Прадстаўнікі руху 18 траўня зьбіраліся патрабаваць на мітынгу амністыі для зьняволеных і заканадаўчага разьмежаваньня адказнасьці па «антынаркатычным» артыкуле. Актывісты падалі адпаведнае апавяшчэньне ў Менгарвыканкам.
Гарадзкія ўлады не дазволілі мерапрыемства, матывуючы гэта тым, што ў заяўцы няправільна ўказана месца правядзеньня мітынгу.
«Нам патэлефанавалі з Менгарвыканкама і сказалі, што няправільна аформленая заяўка. Мы напісалі, што хочам правесьці мітынг у Кіеўскім скверы, а трэба было так, як на сайце Менгарвыканкама напісана: на «пляцоўцы каля фантана, разьмешчанага ў Кіеўскім скверы». Мы падалі шэсьць новых заявак. І дадалі, што «каля фантана». Чакаем, калі прыйдзе афіцыйны адказ», – распавяла Алена Кузьміна, прадстаўніца «Матчынага руху 328».
У Менгарвыканкаме не змаглі апэратыўна пракамэнтаваць гэты бюракратычны кур’ёз.
Эўрарадыё/ав