Беларускі біятляніст дыскваліфікаваны на два гады за ўжываньне мэльдонію
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        15.05.2019 16:35
                    
                                 
                
                
                    Пра гэта абвясьціла Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва Беларусі.
                
                
                    
                        
photo: www.pixabay.com/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         19-гадовы беларускі біятляніст Ягор Малафееўскі  дыскваліфікаваны на два гады за ўжываньне забароненага прэпарату  мэльдонію. Пра гэта абвясьціла Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва Беларусі.
Мэльдоній патрапіў у сьпіс забароненых рэчываў у 2016 годзе, што  прывяло да дыскваліфікацыі многіх атлетаў з Расеі і іншых постсавецкіх  краінаў. Пры гэтым спэцыялісты сыходзяцца ў меркаваньні, што гэта рэчыва  не дае істотнага эфэкту ў спартовых выніках.
Для беларускіх спартоўцаў гэта таксама ня першая дыскваліфікацыя за ўжываньне мэльдонію.
У 2017 годзе беларускі тхэквандыст Арман-Маршал Сіла атрымаў чатырохгадовую дыскваліфікацыю таксама за ўжываньне мэльдонію.  Вынікі тхэквандыста з 13 ліпеня па 11 жніўня 2016 года ануляваныя.
У мінулым годзе плыўчыху Насту Станкевіч дыскваліфікавалі на два гады за знойдзены ў допінг-спробе мэльдоній.
Беларускі стралок Аляксей Торцік таксама атрымаў  дыскваліфікацыю на чатыры гады за ўжываньне мэльдонію. Усе вынікі  прадстаўніка стэндавай стральбы, паказаныя з 20 лістапада 2018 года,  ануляваныя.
Радыё Свабода/нг