Logo Polskiego Radia
Print

1 мільярд даляраў Беларусь зарабіла на пастаўках вайсковай тэхнікі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.05.2019 12:04
Летась Беларусь пастаўляла зброю і вайсковую тэхніку ў 76 краін.
Беларуская ракетная сыстэма залпавага агню «Палянэз»Беларуская ракетная сыстэма залпавага агню «Палянэз»youtube.com/screen

1 мільярд 49 мільёнаў даляраў — столькі, па падліках Вайскова-прамысловага камітэту, Беларусь зарабіла на пастаўках вайсковай тэхнікі ў мінулым годзе. Такую іфнармацыю Tut.by паведамляў прадстаўнік Дзяржкамваемпраму. За 4 гады экспарт вайсковай прадукцыі зь Беларусі вырас у 1,3 раза: з 827 мільёнаў даляраў да 1 мільярда 49 мільёнаў.

З такім вынікам Беларусь трапляе ў топ-20 найбуйнейшых пастаўшчыкоў зброі ў сьвеце.

Летась Беларусь прадала 750 адзінак рознай вайсковай тэхнікі. Гэта бранятэхніка, дроны, сродкі індывідуальнай абароны вайскоўцаў. Адзін з асноўных складнікаў беларускага экспарту — гэта паслугі.

У беларускім дзяржваенпраме, ставяць на разьвіцьцё высокатэхналягічных сродкаў — гэта дроны і прыстасаваньні для барацьбы зь імі.

Летась Беларусь пастаўляла зброю і вайсковую тэхніку ў 76 краін. Абсалютны лідэр Расея, на гэты рынак прыпадае 40% усяго экспарту. Таксама ў топе пакупнікоў Азэрбайджан, Казахстан, Віетнам.

У бліжэйшай будучыні буйным пакупніком могуць стаць Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Яны замовілі ў Беларусі танкавозы, кожны зь якіх каштуе мільён даляраў.

15 траўня ў Менску адкрываецца 9-я міжнародная выстава вайсковай тэхнікі «MILEX — 2019».

Паводле svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт