Logo Polskiego Radia
Print

Макей патлумачыў, чаму Лукашэнка не прыехаў у Брусэль

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.05.2019 13:17
Прычына ў тым, што Беларусь і Эўрапейскі зьвяз пакуль не дасягнулі высокага ўзроўню разьвіцьця адносінаў.
Павал Клімкін, Яцэк Чапутовіч і Ўладзімір Макей.Павал Клімкін, Яцэк Чапутовіч і Ўладзімір Макей. PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Беларусь і Эўрапейскі зьвяз пакуль не дасягнулі высокага ўзроўню разьвіцьця адносінаў. Пра гэта міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей заявіў сёньня журналістам перад сустрэчай кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў краін ЭЗ і «Ўсходняга партнэрства», перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Прыйдзе час, прыедзе і прэзыдэнт. Пакуль мы ня можам казаць аб тым, што мы дасягнулі высокага ўзроўню разьвіцьця нашых адносін з Эўрапейскім зьвязам», – адзначыў Уладзімір Макей. Міністар канстатаваў, што ў супрацоўніцтве паміж бакамі да гэтага часу захоўваюцца некаторыя абмежаваньні, і нават удзел кіраўніка дзяржавы ў мерапрыемствах, прымеркаваных да 10-годзьдзя «Ўсходняга партнэрства», не прынесла б стоадсоткавай аддачы.
«Візыт павінен быць максымальна выніковым, максымальна насычаным. Мы зыходзім з такіх падыходаў, – падкрэсьліў Уладзімір Макей. – Але ў любым выпадку сустрэчы, якія мы правядзем тут, будуць вельмі важныя для ўсіх бакоў».
Міністар замежных спраў прадстаўляе Беларусь на мерапрыемствах у гонар 10-годзьдзя праграмы ЭЗ «Усходняе партнэрства», якія праходзяць 13-14 траўня ў Брусэлі. Пад старшынствам вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Фэдэрыкі Магерыні 13 траўня праходзіць сустрэча на ўзроўні міністраў замежных спраў 28 краін ЭЗ і 6 краін «Усходняга партнэрства»: Азэрбайджана, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны.
14 траўня ў Брусэлі пройдзе канфэрэнцыя высокага ўзроўню з нагоды 10-годзьдзя праекта «Ўсходняга партнэрства».

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт