Logo Polskiego Radia
Print

Цэны на паліва ў Беларусі зноў выраслі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 12.05.2019 14:37
З пачатка году яе кошт вырас на 18,1 %, а раздробныя цэны на маторнае паліва – у сярэднім на 7,2 %, адзначаюць у канцэрне «Белнафтахім».
pixabay.com/Public Domain CC0

Цэны на паліва ў Беларусі зноў выраслі
Згодна з загадам старшыні канцэрну «Белнафтахім» Андрэя Рыбакова, 12 траўня цана на паліва на беларускіх АЗС павялічыцца на 1 капейку.
Гэтак, кошт аднаго літру бэнзіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br 1,55, АІ-95-К5-Еўра ды дызэльнага паліва – Br 1,66, АІ-98-К5-Еўра – Br 1,87.
12-ае па ліку падаражаньне паліва за сёлета ў канцэрне завязваюць з ростам цаны на расейскую нафту, якую пастаўляюць на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы.
З пачатка году яе кошт вырас на 18,1 %, а раздробныя цэны на маторнае паліва – у сярэднім на 7,2 %, адзначаюць у канцэрне.
Месяц таму «Белнафтахім» заявіў, што рост розьнічных цэн на 1 капейку пакуль не кампэнсавала выдаткаў беларускіх НПЗ – і паабяцаў, што паступовыя падаражаньні будуць працягвацца.

Згодна з загадам старшыні канцэрну «Белнафтахім» Андрэя Рыбакова, 12 траўня цана на паліва на беларускіх АЗС павялічыцца на 1 капейку.

Гэтак, кошт аднаго літру бэнзіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br 1,55, АІ-95-К5-Еўра ды дызэльнага паліва – Br 1,66, АІ-98-К5-Еўра – Br 1,87.12-ае па ліку падаражаньне паліва за сёлета ў канцэрне завязваюць з ростам цаны на расейскую нафту, якую пастаўляюць на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы.

З пачатка году яе кошт вырас на 18,1 %, а раздробныя цэны на маторнае паліва – у сярэднім на 7,2 %, адзначаюць у канцэрне.

Месяц таму «Белнафтахім» заявіў, што рост розьнічных цэн на 1 капейку пакуль не кампэнсавала выдаткаў беларускіх НПЗ – і паабяцаў, што паступовыя падаражаньні будуць працягвацца.

belsat.eu/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт