Logo Polskiego Radia
Print

Мільён тон няякаснай нафты застаецца на тэрыторыі Беларусі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 11.05.2019 15:11
На першым этапе выціснуць дрэнную сыравіну зь веткі, якая ажыцьцяўляе падачу ў Мазыр і далей ва Украіну.
Photo: ru.wikipedia.org/Общественное достояние

Мільён тон няякаснай нафты застаецца на тэрыторыі Беларусі
Пра гэта заявіў старшыня канцэрну «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў падчас рэспубліканскага збору кіруючага складу Дзяржаўнай сыстэмы папярэджаньня й ліквідацыі надзвычайных сытуацый і грамадзянскай абароны, які прайшоў у Барысаўскім раёне.
Аб'ём забруджанай нафты на тэрыторыі Беларусі застаецца істотным. Гэта каля мільёна тон. Удалося на першым этапе выціснуць дрэнную сыравіну зь веткі, якая ажыцьцяўляе падачу ў Мазыр і далей ва Украіну. Наперадзе яшчэ шмат працы, каб пазбавіцца ад яе цалкам. Адпаведна, будзе ацэнены ўрон як для субʼектаў гаспадараньня Беларусі так і для краіны ў цэлым. З расейскім бокам будзе абмяркоўвацца пытаньне кампэнсацыі гэтых страт.
Нагадаем, што тэма пастаўкі няякаснай нафты па нафтаправодзе «Дружба» была ўзьнята ў другой палове красавіка, з-за чаго спыняўся транзыт «чорнага золата» у краіны Эўропы і было пашкоджана тэхналягічнае абсталяваньне на Мазырскім НПЗ. У Расеі затрымалі некалькі службовых асоб, якім інкрымінуюць наўмысны зьліў «бруднай» сыравіны ў нафтаправод «Дружба».

паводле zviazda.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт