Logo Polskiego Radia
Print

Транзыт тавараў празь Беларусь у I квартале павялічыўся на 7,9%

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.05.2019 15:11
Найбольшая колькасьць – гэта тавары, якія пастаўляюцца ў Расею ці з гэтай краіны, яны складаюць больш за 82% ад агульнага транзыту празь Беларусь.
Беларускі пункт пропуску «Беняконі» на мяжы зь Летувой Беларускі пункт пропуску «Беняконі» на мяжы зь Летувой фота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі

Транзыт тавараў празь Беларусь у I квартале павялічыўся на 7,9%
Праз мытную мяжу Беларусі ў I квартале 2019 года перамешчана амаль 14,5 млн тон транзытных тавараў, што на 7,9% больш, чым за аналягічны пэрыяд 2018 году, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.
«Колькасьць перамешчаных тавараў павялічылася, што сьведчыць пра паляпшэньне транзытнай прывабнасьці Беларусі й стварэньні спрыяльных умоў для перасячэньня мытнай мяжы», – гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
Найбольшая колькасьць – гэта тавары, якія пастаўляюцца ў Расею ці з гэтай краіны, яны складаюць больш за 82% ад агульнага транзыту празь Беларусь. Доля партый тавараў, што трапляюць пад мытную працэдуру мытнага транзыту, час выпуску якіх не перавысіў 10 хвілін, склала 84%.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт